Сур’ёзная рэч — скрыня для пошты

Безумоўна, у сучасным свеце электронныя магчыма зносіны даўно апярэдзілі пошту класічную. Тым не менш, шматлікія афіцыйныя паведамленні, газеты і часопісы адпраўляюць і атрымліваюць традыцыйным спосабам — праз паштальёна. Такім чынам, паштовыя скрыні для карэспандэнцыі не страцілі сваёй актуальнасці.

На сённяшні дзень, па словах намесніка начальніка РВПС Алы Комар, у раёне ўстаноўлена такіх шафаў на 12 865 абанентаў. І, трэба прызнацца, стан некаторых паштовых скрынь вельмі далёкі ад ідэалу. У адных зламаны замок, у іншых і зусім не зачыняюцца дзверцы, і таму карэспандэнцыя даступная любому, ды і ветрам яе можа панесці. Засмучае часам і знешні выгляд як паштовых скрынь у пад’ездах шматкватэрных дамоў, так і групавых абаненцкіх шафаў на тэрыторыі прыватнага сектара. Першыя ўсталёўваюць работнікі КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік», а другія — супрацоўнікі РВПС. Але гэта зусім не значыць, што за іх утрыманне і тэхнічны стан адказнасць нясуць толькі гэтыя арганізацыі. Самі абаненты таксама павінны сачыць за спраўнасцю і знешнім выглядам паштовых скрынь, што, дарэчы, прапісана ў спецыяльнай інструкцыі.

Часта ўладальнікі губляюць ключы, а потым адкрываюць дзверцы іншымі прыстасаваннямі, у выніку чаго скрыні перастаюць зачыняцца. Нямала скаргаў у РВПС паступае і з нагоды паштовых адпраўленняў, сапсаваных атмасфернымі ападкамі.

Не перавяліся, на жаль, і «добразычліўцы», якія свядома псуюць і ламаюць паштовыя скрыні, высыпаюць у іх шалупінне ад семак і іншае дробнае смецце, зрываюць мацаванні, падпальваюць карэспандэнцыю.

І зусім інакш ідуць справы ў прыватным сектары, паколькі гаспадары старанна падыходзяць да выбару індывідуальнай паштовай скрыні, некаторыя з якіх вельмі арыгінальныя і з’яўляюцца выдатным дэкорам дома.

Заходзячы ў пад’езд ці ў двор уласнага дома, практычна ўсе мы машынальна зазіраем у сваю паштовую скрыню. І робім гэта не таму, што чакаем ліст, а проста паддаючыся нейкаму рэфлексу. Значыць, гэтыя ўстройствы для нас не проста «скрынкі» для пошты. Дык можа, і ставіцца да іх трэба больш беражліва?

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

3 часа ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

10 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

10 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

11 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

11 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

12 часов ago