Пяць прычын пабываць у ваколіцах Слабодкі

Аграгарадок Слабодка размяшчаецца паміж азёрамі Недрава, Поцех і Ільмёнак. Упершыню паселішча ўпамінаецца ў 1618 годзе. Гэта адно з самых маляўнічых месц на Браслаўшчыне.

ЖАМЧУЖЫНА АРХІТЭКТУРЫ

Касцёл Божага Провіду, які быў пабудаваны ў 1903 годзе, з’яўляецца адной з візітных картак Браслаўшчыны. Яго выяву часта змяшчаюць на паштоўках, календарах і буклетах. Ад метнасць касцёлу ў тым, што ён добра бачны за некалькі кіламетраў ад населенага пункта, а ў яснае надвор’е яго можна разглядзець нават з гары Маяк. А вы ведаеце, што ў Літве ў Аланце ёсць вельмі падобны да яго касцёл? Некаторыя лічаць, што абодва будынкі праектаваў адзін і той жа архітэктар.

ПОМНІК ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

У цэнтры аграгарадка стаіць помнік Еўфрасінні Полацкай — знакамітай асветніцы Полацкага княства. Ён адзіны на Браслаўшчыне. Быў усталяваны ў пачатку 2000-х гадоў. Ініцыіраваў яго ўстаноўку ксёндз Уладзіслаў Пятрайціс, чыю задумку падтрымалі мясцовыя жыхары. Цяпер помнік даглядаюць вучні і педагогі Слабодкаўскай школы.

СЛАБОДКАЎСКАЯ ГРАДА

Гэтае ўнікальнае месца ўтвары- лася падчас раставання апошняга ледніка 18–16 тыс. гадоў таму назад. Града адрозніваецца маляўнічым пейзажам, на ёй пракладзена экалагічная сцежка з адпаведнымі інфармацыйнымі стэндамі пра наяўнасць рэдкіх і ахоўных відаў раслін, жывёл і птушак, гарадзішча і інш. Цікава, што пэўны час тут размяшчаўся ваенны палігон пагранічных польскіх войскаў (1920 — 1939 гг.)

ЧОРТАВА ЯМА

Непадалёку ад населенага пункта знаходзіцца ўпадзіна Чортава яма. Раней тут было возера эварзійнага паходжання, размешчанае амаль на 20 м вышэй за ўзровень сучасных азёр, глыбінёй звыш за 32,2 м і шырынёй 100 м. Аднак існуе і фальклорная вер- сія паходжання. Быццам некалі ў наваколлі вёскі вадзілася шмат гадзюк. Неяк у вёсцы з’явіўся падарожнік, яму далі прытулак. Ад гаспадароў ён пачуў гісторыю пра гадзюк. «Не выходзьце з хаты да світання», — сказаў госць. Усю раніцу з боку лесу чуўся шум, свіст і шыпенне. Пазней жыхары вёскі пайшлі ў лес і ўбачылі там велізарную яму. Доўгі час людзі казалі, быццам бы сам чорт наведаў у тую ноч іх вёску і знішчыў усіх змей.

МАСКАВІЦКАЕ ГАРАДЗІШЧА І БОЖАЕ ВОКА

Па дарозе на Слабодку варта наведаць два ўнікальныя месцы — Маскавіцкае гарадзішча і возера Божае вока. Археалагічныя раскопкі старажытнага паселішча сведчаць пра тое, што яно існавала ў ХІ — ХІV стст. і выконвала ваенна-палітычную функцыю, ролю адміністрацыйнага, гандлёвага і культурнага цэнтра. Возера Божае вока — незвычайны водны аб’ект. Яно мае форму правільнага круга, якая не змяняецца на працягу доўгага часу. Назву возера атрымала дзякуючы сваім абрысам, што нагадваюць вока.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

3 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

3 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

4 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

4 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

4 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

5 часов ago