Categories: Главное

Па слядах вайны

Прапануем вам, паважаныя чытачы, адправіцца па слядах вайны, ускласці кветкі да помнікаў і ўшанаваць памяць загінулых.

СЁСТРЫ ХАТЫНІ

Падчас акупацыі нямецкімі войскамі Браслаўскага раёна адным з асноўных прыёмаў і спосабаў ажыццяўлення нацысцкай палітыкі з’яўлялася знішчэнне населеных пунктаў разам з жыхарамі. Частка паселішчаў аднавілася ў пасляваенны час, а ў некаторых так і не загучала людская гаворка, як, напрыклад, здарылася з вёскай Лабэцкія. Яе спалілі ў лютым 1943 пасля таго, як стала вядома, што жыхары хавалі старога яўрэя.

ПАМЯЦЬ ПРА ЗЕМЛЯКОЎ

Пасля вызвалення Браслаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у канцы ліпеня 1944 года многія мясцовыя жыхары папоўнілі рады Чырвонай Арміі. Па даных кніг прызыву за 1944 год вынікае, што на фронт адправіліся больш за 3 тысячы чалавек. Не ўсе вярнуліся дадому. Вядома больш за 1 300 прозвішчаў нашых землякоў, якія загінулі. У некаторых населеных пунктах Браслаўшчыны ўстаноўлены адпаведныя помнікі ў гонар загінулых і зніклых без звестак. Адзін з іх знаходзіцца ў аграгарадку Іказнь, дзе таксама многія жыхары так і не дачакаліся з вайны сваіх блізкіх.

НЕЗАБЫЎНЫЯ ПОДЗВІГІ

Надзейнымі памочнікамі вайскоўцаў і партызан былі падпольшчыкі. Яны, рызыкуючы сваім жыццём, перадавалі важныя звесткі і распаўсюджвалі лістоўкі. Вольга Максімовіч — піянерка, якая ўстанавіла сувязь з партызанамі і не раз паспяхова выконвала іх даручэнні, але аднойчы, вяртаючыся з задання, дзяўчынка была схоплена немцамі і расстраляна. У вёсцы Замошша ёй устаноўлены помнік, а імя Вольгі Максімовіч занесена ў спісы ганаровых байцоў батальёна беларускіх арлянят.

 

РАТУЮЧЫ БУДУЧЫНЮ

Вызваленне тэрыторыі Браслаўшчыны пачалося ў першыя дні ліпеня 1944 года. Пра кровапралітнасць баёў сведчыць мноства брацкіх магіл і воінскіх паха ванняў на тэрыторыі раёна. Шмат вайскоўцаў атрымалі за праяўлены гераізм ордэны, медалі, падзякі камандавання, некаторыя — пасмяротна. Сярод іх — маёр Аляксей Жданаў. Яго падраздзяленне трапіла ў акружэнне. Некалькі гадзін батальён адбіваў атаку, нашы вайскоўцы падбілі 3 танкі і 2 гарматы, знішчылі значную колькасць салдат праціўніка. На месцы апошняга бою Героя Савецкага Саюза, непадалёку ад вёскі Бейнары, устаноўлены помнік.

БЯЗВІННЫЯ АХВЯРЫ

Жудасная трагедыя яўрэйскага народа — злачынства, якога не ведала гісторыя чалавецтва, ніколі не будзе сцёрта з памяці людзей. На Браслаўшчыне падчас Вялікай Айчыннай вайны былі створаны гета, дзе праходзілі масавыя расстрэлы. Найбуйнейшае пахаванне знаходзіцца ў Браславе на вуліцы Дзяржынскага: расстраляна больш за 4 000 чалавек.

■ Падрыхтавала Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

5 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

6 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

6 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

7 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

7 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

7 часов ago