Забяспечваюць звадкаваным газам

Жыхары раёна, можна сказаць, параўнальна даўно ацанілі зручнасці і перавагі прыроднага газу перад іншымі відамі паліва і актыўна ствараюць кааператывы па газіфікацыі. Напрыклад, толькі з 70-працэнтнай бюджэтнай кампенсацыяй затрат на праектаванне і будаўніцтва газаправода ВУ «Браслаўгаз» плануе і сёлета забяспечыць блакітным палівам 6 такіх спажывецкіх кааператываў, тым больш што газавая труба сярэдняга і нізкага ціску пралягае, акрамя Браслава, у бок Відзаў-Лаўчынскіх, Ахрэмаўцаў, Слабодкі. Падрыхтаваны ўжо зыходныя даныя і на падвядзенне газавай ніткі да Друйска. А сёння «Браслаўгаз» абслугоўвае прыродным газам 3 877 абанентаў, у тым ліку 1 861 гаспадара прыватных дамоў. Але тых, хто для дамашніх патрэб карыстаецца газабалоннымі ўстаноўкамі са звадкаваным газам, усё-такі значна больш.

Такіх абанентаў у газавай гаспадарцы налічваецца 9 406. І кожны месяц на склад захавання ВУ «Браслаўгаз» з Полацка пастаўляецца каля 3 000 балонаў. Па распрацаваным графіку руху 1 раз у тыдзень дастаўляе іх у кожны населены пункт раёна адна з трох спецыялізаваных машын у складзе вадзіцеля і слесара па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстальнага абсталявання.

Перад тым як замяніць балон у абанента, яны спачатку звяраюць нумар 50-літровай ёмістасці і нумарную пломбу, таму што з пачатку гэтага года для большай бяспекі эксплуатацыі індывідуальных установак на балоны пачалі ўстанаўліваць устройствы блакіроўкі злучэнняў і пламбаваць іх. Калі, скажам, пашкоджана пломба ці не супадаюць нумарныя лічбы, то замена звадкаванага паліва можа быць прыпынена да высвятлення ўсіх абставін парушэння дзеючых правіл карыстання газам у быце. Акрамя таго, слесар і вадзіцель выконваюць спадарожныя рамонтныя заяўкі — мяняюць рэдуктары, шлангі, краны, выпісваюць і прадпісанні на замену газавай пліты, калі тэрмін яе эксплуатацыі перавысіў 20 гадоў. А цяпер падчас наведвання абанентаў яшчэ і папярэджваюць іх не прамаруджваць заключыць з ВУ «Браслаўгаз» дагавор на газазабеспячэнне і перааформіць тэхнічны пашпарт на індывідуальную балонную ўстаноўку, як трэба ў адпаведнасці з Правіламі карыстання газам у быце.

Увогуле ж работа звяна спецыялізаванага аўтамабіля газавай гаспадаркі з ліку тых, да якой ні ў якім разе нельга адносіцца нядбайна: газ, як вядома, патрабуе да сябе асаблівых адносін. А ў дадатак яна адымае шмат і фізічных сіл.

■ Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Минэкономики: проект перечня видов деятельности для ИП проходит согласование

Сейчас проект перечня видов деятельности для индивидуальных предпринимателей в рамках закона о предпринимательской деятельности проходит…

10 минут ago

Открытый диалог на тему важности материнства организовали в Браславе

Теплая и доверительная беседа состоялась между участниками мероприятия на тему «Материнство – главное предназначение женщины»,…

18 минут ago

Москва встречает гостей: чем столица удивит туристов из Беларуси на весеннем фестивале?

С приходом весны Москва преображается, становясь еще более привлекательным туристическим направлением для путешественников из Беларуси.…

37 минут ago

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

16 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

17 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

17 часов ago