Як прайшоў веснавы сельскагаспадарчы кірмаш

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы для жыхароў горада даўно сталі неад’емным штогадовым мерапрыемствам, на якім людзі прывыклі запасацца на зіму гароднінай, купляць фураж для жывёлы. А вось шырокамаштабны веснавы, мяркуючы па водгуках пакупнікоў, стаў для іх сапраўдным сюрпрызам.

У суботу, 22 красавіка, на аўтамабільнай стаянцы ля магазіна «Пінскдрэў» на веснавы кірмаш для браслаўчан прывезлі прадукцыю райспажыўсаюз, ААТ «Друйскі», «Слабодка-агра», «Браслаўскі райаграсэрвіс», Відзаўскі каледж, індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Каршуноў.

Трэба сказаць, што ў гэты дзень з раніцы надвор’е не надта спрыяла жаданню людзей выходзіць за пакупкамі: сыпаў то снег, то дождж. Аднак роўна за 10 мінут да аб’яўленай пачаткам гандлю гадзіны неба праяснілася і гараджане пацягнуліся на кірмаш. А яшчэ праз некалькі хвілін, калі над «малой плошчай» горада загучалі песні самадзейных артыстаў Дома культуры, пакупнікоў значна прыбавілася.

Перш за ўсё браслаўчане раскуплялі фуражнае і насеннае збожжа, насенне шматгадовых траў, якія прывезлі сельгаспрадпрыемствы, гародніну і насенную бульбу ў гандлёвых кропках райпа, саджанцы фруктовых дрэў і ягадных кустоў у А. Каршунова. Аматарам мясных прадуктаў прапанаваў самы разнастайны асартымент СВК «Маяк Браслаўскі». «Агравідзы» гандлявалі фаршам, «Друйскі» — бульбай, зернем, насеннем траў, ялавічынай. Збіўся з ліку, калі паспрабаваў лічыць розныя віды выпечкі, якія прывезлі на кірмаш кулінары Відзаўскага каледжа.

Па водгуках, якія збіраў на працягу гандлю ў браслаўчан, ідэя пра вядзення такога кірмашу ім вельмі спадабалася. У тым, што яго трэба паўтарыць яшчэ адзін раз, усе апытваемыя былі аднадушнымі. Карацей кажучы, браслаўчане чакаюць прадаўжэння.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago