Работа па добраўпарадкаванні аграгарадка Друя

У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел каля 7 000 браслаўчан і зарабілі, па папярэдніх падліках, больш за 15 тыс. рублёў. Акрамя таго, гараджане і жыхары іншых населеных пунктаў раёна шчыра папрацавалі на добраўпарадкаванні тэрыторый.

Напрыклад, у грамадскіх работах па добраўпарадкаванні аграгарадка Друя паўдзельнічалі амаль 170 чалавек — фактычна прадстаўнікі ўсіх арганізацый, што знаходзяцца ў Друі і Друйску.

У цэнтральным парку ўдзельнікі суботніка абразалі і прыбіралі старыя галінкі, зграбалі мінулагоднюю лістоту, побач акультурвалі клумбу. Уздоўж вуліцы фарбавалі апоры паветраных ліній электраперадач, бялілі ствалы дрэў. На ферме дарошчвання «Друя» сельгасвытворцы наводзілі парадак на прылягаючай плошчы: разбіралі рэшткі гароднінасховішча, будавалі домікі для цялят, вывозілі смецце і планавалі тэрыторыю. Работнікі мясцовага ўчастка ЖКГ агароджвалі палігон для цвёрдых бытавых адходаў.

Але, бадай, найбольш значныя грамадскія работы разгарнуліся на ўездзе ў аграгарадок. Тут на пустэчы рыхтавалі пляцоўку ўязнога памятнага знака з назвай: выразалі, раскрыжоўвалі і вывозілі драўнінна-хмызняковую расліннасць, на штучным насыпе ўжо замацавалі надпіс «Друя». Пасля правядзення выкарчоўкі і планіроўкі пляцоўкі, выканання будаўніча-аддзелачных работ на самім насыпе побач з назвай будзе размешчаны і герб населенага пункта Друя.

■ Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

7 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

8 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

10 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

10 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

10 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

10 часов ago