Архіўнае фота з «Браслаўскіх зарніц»

"Браслаўскім зарніцам -- 50"

1Гэты здымак, бадай, ці не самы старэйшы з тых, што захаваліся з фестываляў. Як бачна, над харавой пляцоўкай яшчэ няма даху. А яшчэ фатаграфія адметная тым, што зводным хорам спевакоў дырыжыруе… вадзіцель аўтабазы № 18 Анатоль Драбовіч. Юнаком ён уладкаваўся на працу шафёрам аўтобуса РДК, дзе і прыахвоціўся да песні. Анатоль Міхайлавіч меў выдатны голас. Яго песні з рэпертуара Яраслава Еўдакімава браслаўскія гледачы заўсёды прымалі на біс. А як не хапала спецыялістаў, то мог і хорам кіраваць.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота з фондаў Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў