Беларусь і Расія ўрэгулявалі ўсе спрэчныя пытанні ў двухбаковых адносінах

Главное

000019_282512_bigПрэзідэнт Беларусі 3 красавіка здзейсніў рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. У Санкт-Пецярбургу адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця двухбаковых беларуска-расійскіх адносін.

Па выніках сустрэчы Уладзімір Пуцін заявіў, што бакі ўрэгулявалі ўсе пытанні ў нафтагазавай сферы. «Мы дамовіліся, што ўрэгулюем усе нашы спрэчныя пытанні ў нафтагазавай сферы. Зробім мы гэта на працягу бліжэйшых 10 дзён», — сказаў расійскі лідар.

Паводле яго слоў, бакі засведчылі сваё імкненне стварыць адзіны рынак электраэнергіі. Таксама пацверджана гатоўнасць зрабіць усё для стварэння адзінага рынку газу.

Акрамя таго, Беларусь і Расія дамовіліся аб сумес- ных дзеяннях у сферы бяспекі. «Вы бачыце, што адбываецца вакол. І мы хацелі б проста захаваць стабільнасць у Расіі і Беларусі. Ужо вельмі мала засталося ў гэтым свеце ціхіх, спакойных кропак. І мы дамовіліся аб сумесных дзеяннях па захаванні бяспекі ў нашых дзяржавах», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама па выніках сустрэчы кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, что ён са сваім расійскім калегам доўга абмяркоўвалі аграрную праблему. Уладзімір Пуцін таксама адзначыў, што бакі ўдзялілі шмат часу абмеркаванню супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі. «Я папрасіў урад Расійскай Федэрацыі, каб на гэтым тыдні нашы спецыялісты выехалі ў Беларусь і прапрацавалі там з калегамі на адпаведных прадпрыемствах, адносна якіх узніклі нейкія сумненні з пункту гледжання выканання фітасанітарных норм», — сказаў Прэзідэнт Расіі.

Ёсць дамоўленасць, што Расія ў бягучым годзе рэфінансуе даўгавыя абавязацельствы Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за тое, што расійскі бок пайшоў насустрач у пытанні рэфінансавання існуючых у гэтым годзе запазычанасцей перад Расійскай Федэрацыяй.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, шмат часу бакі ўдзялілі абмеркаванню праблем міжнароднага супрацоўніцтва, асабліва ўзаемаадносін нашых краін з Еўрасаюзам і ЗША. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін тым часам паабяцаў палітычную падтрымку Беларусі на міжнародных пляцоўках і ў час кантактаў з лідарамі сусветных дзяржаў.

Адным словам, спрэчных пытанняў у беларуска-расійскіх адносінах пасля сустрэчы лідараў Беларусі і Расіі не засталося. Бакі выказалі намер і далей рухацца разам, умацоўваючы адносіны ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка: «На сённяшні дзень у нас не засталося нявырашаных пытанняў. Больш за тое, мы змаглі зазірнуць у будучыню функцыянавання нашых эканомік. Думаю, што на працягу дзесяці дзён урады абедзвюх краін гэта ўсё фармалізуюць і ўвядуць нашы эканомікі ў нармальны рытм работы».