«Браслаўская звязда» запускае новы праект, прысвечаны гісторыі «БРАСЛАЎСКІХ ЗАРНІЦ»

"Браслаўскім зарніцам -- 50" Главное

ЗарніцыНапярэдадні юбілею свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» рэдакцыя газеты запускае новы праект, прысвечаны яго гісторыі. Вас, шаноўныя чытачы, чакаюць артыкулы, цікавыя факты і гісторыі, звязаныя з фестывалем, а па выніках праекта для самых уважлівых будзе арганізавана віктарына, пераможца якой атрымае ўзнагароду як лепшы знаўца «Браслаўскіх зарніц».

Свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» даўно стала культурным брэндам раёна. Яго ведаюць далёка за межамі Браслаўшчыны, і прыняць удзел у ім — гонар для творчых калектываў.

Першыя афіцыйныя «Браслаўскія зарніцы» прайшлі ў 1967 годзе і былі задуманы не толькі як песенны фестываль, але і як своеасаблівае падвядзенне вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу. Ля іх вытокаў стаялі тагачасны сакратар па ідэалогіі райкама партыі Барыс Лысы і загадчыца аддзела культуры Валян- ціна Вашчанка.

Увогуле ж прататыпам «Браслаўскіх зарніц» сталі масавыя песенныя святы, якія праводзіліся ў Прыбалтыцы. Спецыяльна для выступлення хору ў Леснічоўцы была пабудавана эстрадная пляцоўка з прыступкамі. Дарэчы, упершыню ўвагу на гэтае месца, якое і цяпер з’яўляецца эпіцэнтрам падзей, звярнулі ў 1965 годзе падчас падрыхтоўкі святкавання 900-годдзя першага летапіснага ўпамінання Браслава.

На працягу ўсёй гісторыі правядзення свята яму штогод надаваліся дэвіз ці тэматыка. Так, лозунгамі былі юбілеі заснавання дзяржавы і камуністычнай партыі, гадавіны святкавання перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вызваленне краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прысвячалася свята моладзі, ахове дзяцінства і інш.

У 1998 годзе «Браслаўскія зарніцы» набылі статус абласнога свята, а ў 2002-м яны праводзіліся пад эгідай еўрарэгіёну «Азёрны край» і сабралі творчыя калектывы з краін — удзельніц гэтай арганізацыі. У 2009 годзе свята атрымала статус міжнароднага і праводзіцца з мэтай адраджэння, развіцця і папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай і сусветнай культуры. ■