Педагог ДШМ па фартэпіяна Таццяна Фярко

Люди

2— Сваю работу люблю за творчую самарэалізацыю, за тое, што кожны ўрок не падобны на папярэдні, — кажа педагог па фартэпіяна Таццяна Фярко. Жанчына працуе ў Браслаўскай дзіцячай школе мастацтваў з 1990 года. Творчая і адказная, яна сумленна адносіцца да сваіх абавязкаў, укладае ў кожнага навучэнца душу, становіцца ім сябрам і дарадцай. Вучні Т. Фярко часта радуюць свайго педагога поспехамі на розных музычных конкурсах. Пра гэтыя дасягненні жанчына кажа: «Усе мае вучні таленавітыя і здольныя, але толькі цесная звязка “дзеці — бацькі — педагог” дапаможа да біцца поспеху». ■

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.