ПЯЦЬ ПРЫЧЫН НАВЕДАЦЬ АХРЭМАЎЦЫ

Сёння мы прапануем вам адправіцца ў аграгарадок Ахрэмаўцы. Гэта населены пункт з багатай гісторыяй. А яшчэ некалі тут былі дзве асоб- ныя вёскі Бяльмонты і Ахрэмаўцы, якія злучыліся ў адну ў 1976 годзе.

АДЧУЦЬ ПОДЫХ ГІСТОРЫІ

У маёнтку Бяльмонты (рэшткі якога яшчэ можна адшукаць у аднайменным парку) адбывалася шмат цікавых гістарычных падзей. Так, тут размяшчаўся ў 1812 камандуючы 1-й Заходняй арміі генерал М. Б. Барклай дэ Толі, адбылася сустрэча дзекабрыстаў М. Луніна і А. Поджыа. Наведваў Бяльмонты Іахім Мюрат, кароль Неапалітанскі і паплечнік імператара Францыі Напалеона.

ПРАГУЛЯЦЦА ПА СТАРАДАЎНІМ ПАРКУ

Парк Бяльмонты закладзены ў 2-й палове 18 стагоддзя і да сённяшняга дня з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі. Ён фарміраваўся на працягу некалькіх стагоддзяў. Яго ўладальнікі прывозілі і высаджвалі рэдкія віды дрэў і іншых раслін, якія растуць тут і цяпер. А насаджэнні клёна, ліпы, елкі ва ўзросце 110–140 гадоў адносяцца да асабліва каштоўных не толькі на Браслаўшчыне, але і ва ўсім беларускім Паазер’і. Дарэчы, у парку захаваліся штучныя вадаёмы з выспамі, каналамі і праглядаюцца алеі, якія былі закладзены некалькі стагоддзяў таму назад. Супрацоўнікі НП «Браслаўскія азёры» праз парк праклалі цікавую экалагічную сцежку. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа быў пабудаваны ў 2002 годзе на месцы былой капліцы, якая раней прымыкала да мураванага палаца, што знаходзіўся ў парку Бяльмонты. У пасляваенны час разам з разборкай руін палаца яна таксама была разабрана.

ПАЗНАЁМІЦЦА З НЕАГОТЫКАЙ

Мураваная капліца Збавіцеля 1858 года пабудовы знаходзіцца побач з трасай Браслаў — Мінск. Яна адразу прыцягвае ўвагу сваімі архітэктурнымі асаблівасцямі. Калі дакладней, то гэта невялікі ансамбль, які складаецца з цэнтральнай капліцы-ўсыпальніцы графаў Плятэраў, агароджы і бакавых капліц. Комплекс быў першым прадстаўніком неагатычнага стылю на Браслаўшчыне.

ЗАВОД І ВУЗКАКАЛЕЙКА

Торфабрыкетны завод «Браслаўскі» быў заснаваны ў 1967 годзе. Ён адзіны на тэрыторыі раёна займаецца здабычай і перапрацоўкай торфу. Нават агледзеўшы прадпрыемства здалёк, можна атрымаць незабыўныя ўражанні ад яго дзейнасці. Тут жа праходзіць тэхналагічная чыгунка. ■

Акрамя ўзгаданага, на тэрыторыі аграгарадка Ахрэмаўцы знаходзіцца курганны могільнік «Бяльмонты», мемарыяльная дошка ў гонар Азяраўскага антыфашысцкага падполля, скульптурная кампазіцыя на брацкай ма гіле воінаў і партызан.

 

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago