ПРА ШТО ПІСАЛА «БРАСЛАЎСКАЯ ЗВЯЗДА» 50 гадоў таму назад (сакавік 1967-га)

ДЗЕСЯЦЬ ДЗЁН ДА ВЫБАРАЎ

Агітпункт Савецкага выбарчага ўчастка № 1 з’яўляецца цэнтрам палітычнай работы сярод выбаршчыкаў горада. На сталах тут — падшыўкі газет і часопісаў, творы У. І. Леніна, выбарчая літаратура, антырэлігійныя брашуры. Ёсць шашкі, шахматы. Вывешаны спісы агітатараў, графік дзяжурстваў і план работы агіткалектыву.

ЗДЫМКІ ФІЛЬМА ПАЧАЛІСЯ

Вечарам 2 сакавіка ўвагу тысяч браслаўчан прыцягнула незвычайнае відовішча: на беразе Дрывят палалі два дамы і хлеў. Гэта пачаліся здымкі кінафільма «Вайна пад стрэхамі» па сцэнарыі А. Адамовіча. Рэжысёр-пастаноўшчык В. Тураў здымаў эпізод знішчэння фашысцкімі карнікамі беларускай партызанскай вёскі. У масоўцы ўдзельнічалі больш за 20 браслаўчан.

СА ЗМРОКУ БЯСПРАЎЯ — ДА ЗОРАК: МОВАЙ ЛІЧБАЎ ПРА ЖАНЧЫН

У раёне 96 жанчын з’яўляюцца спецыялістамі сельскай гаспадаркі, 420 стаяць за прылаўкамі магазінаў. Амаль 500 жанчын працуюць настаўнікамі, 6 з іх маюць званне «Заслужаны настаўнік БССР», 28 узнагароджаны значком «Выдатнік асветы». На варце здароўя працоўных стаяць 18 жанчын-урачоў. Аж 2 712 маці ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

НА ПРАЦОЎНАЙ ВАХЦЕ

Сярод рабочых райпрамкамбіната шырока разгорнута сацыялістычнае спаборніцтва за дастойную сустрэчу 50-годдзя Савецкай улады. Кожны імкнецца выдаць больш прадукцыі. У 1-м квартале зладжана працуюць цагельнікі Друйскага завода. З пачатку года яны выпусцілі 896 тысяч штук абпаленай цэглы пры квартальным заданні 820 тысяч.

ВЫГАДНА ДЛЯ ЎСІХ

Як толькі радыё прынесла вестку пра тое, што прынята пастанова аб пераходзе на пяцідзённы рабочы тыдзень пры двух выхадных днях, у цэхах рыбзавода пачалося яе абмеркаванне. Завадчане з вялікім задавальненнем сустрэлі клопат партыі і ўрада пра савецкіх людзей, пра паляпшэнне іх дабрабыту і аднагалосна адзначылі, што пяцідзённы рабочы тыдзень выгадны і для працоўных, і для дзяржавы.

НАБЫВАЮЦЬ ТЭХНІКУ

Калгас «Перамога» аснашчае вытворчасць тэхнікай. Толькі ў гэтым годзе ён купіў трактар «Т-40», аўтамашыну «ГАЗ-93», трактарны прычэп і транспарцёр для выдалення гною з жывёлагадоўчых ферм.

І ГУЧАЛІ ПЕСНІ НА ТРОХ МОВАХ

Чарговы вечар інтэрнацыянальнай дружбы, падчас якога выступалі самадзейныя артысты з брацкіх Літвы, Латвіі і Беларусі, адбыўся ў раённым Доме культуры. Сяброўства моладзі ўмацавала будаўніцтва на мяжы трох рэспублік гідраэлектрастанцыі «Дружба народаў», якая электрычным святлом азарае шлях у светлае будучае.

ДЛЯ АЗЕРБАЙДЖАНСКІХ ВІНАГРАДАРАЎ

У пачатку сакавіка ў Браслаўскі лясгас паступіў заказ. Вінаградары калгаса «Шафаг» Азербайджанскай ССР прасілі нарыхтаваць адзін вагон колля для падвязкі вінаграднай лазы. Заказ быў перададзены калектыву Друйскага лясніцтва. Яго выканалі датэрмінова, і з чыгуначнай станцыі Друя колле адпраўлена нашым каўказскім сябрам.

УЗОРНЫ ДОГЛЯД

Калгаснікі гаспадаркі імя Суворава абавязаліся атрымаць з кожнага гектара збожжавых на адзін цэнтнер больш, чым запланавана. Каб стрымаць сваё слова, хлебаробы арганізавалі ўзорны догляд азімых пасеваў. Суперфасфатам падкормлена ўжо 250 га жыта.

ПАСЛЯ КРЫТЫКІ Ў ГАЗЕЦЕ

У заметцы «Расперазаўся», апублікаванай у раёнцы, гаварылася пра недастойныя паводзіны начальніка Ждэгельскага аддзялення сувязі Г. Факт яго з’яўлення ў п’яным стане на школьным мерапрыемстве меў месца, за што Г. і быў пакараны ў адміністрацыйным парадку. ■

Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

21 минута ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

37 минут ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

52 минуты ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

58 минут ago

Как подработать несовершеннолетнему: основные нормы временной занятости

Я с другом после сдачи экзаменов возвращаюсь в родной город. Без дела сидеть не хочется,…

1 час ago

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago