ПАДРЫХТОЎКА ДА СЯЎБЫ — НАЙВАЖНЕЙШАЯ ЗАДАЧА

Деньги

c4cea0dc2c42b21141bc9b959dee8e82Кожны пражыты дзень сакавіка набліжае хлебаробаў раёна да пачатку веснавых палявых работ. Ход падрыхтоўкі да іх ні на хвіліну не выпускае са свайго поля зроку мясцовая ўлада. Вось і на нядаўнім пасяджэнні райвыканкама заслухоўвалася інфармацыя начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання Максіма Чагарына.

Як падкрэсліў дакладчык, пад ураджай бягучага года плануецца засеяць 21,5 тысячы гектараў збожжавымі і зернебабовымі культурамі, 5,5 тыс. — крыжакветнымі, 3 тыс. — кукурузай, 2,03 тыс. — аднагадовымі, 2 га — гароднінай, пасадзіць бульбу на 10 гектарах. Шматгадовыя травы размесцяцца амаль на 12 тыс. га. Такім чынам, яравы клін зойме 22 925 гектараў.

Сельгаспрадпрыемствы ў поўным аб’ёме забяспечаны насеннем збожжавых і зернебабовых культур, шматгадовых траў, бульбы. Завозяцца апошнія тоны кукурузы. Насенне рапсу паставіць Віцебскі алейнаэкстрацыйны завод. Заключаюцца дагаворы на завоз эліты збожжавых.

Горшыя справы з набыццём мінеральных тукаў. Пад яравую сяўбу трэба мець іх 11 710 тон у дзеючым рэчыве. Пакуль на складах назапа- шана ўсяго 835 т, або 7,1 % ад тэхналагічнай патрэбы, у тым ліку калію — 12,7 %, азоту — 4,2, фосфару — 0,1 %. Каб забяспечыць глебу мінеральным сілкаваннем у поўным аб’ёме, на тукі трэба выдаткаваць 11 650 ты- сяч рублёў. Акрамя гэтага, спатрэбіцца яшчэ 964,3 тыс. руб. на набыццё сродкаў аховы раслін, 2,7 млн руб. — на дызпаліва і бензін.

У гаспадарках раёна налічваецца 256 трактароў, з якіх 44 энерганасычаныя, 45 плугоў, 33 пасяўныя агрэгаты. На сярэдзіну гэтага месяца да веснавых палявых работ было гатова 73 % трактароў («трыццатак» — 82 %), 73 — плугоў, 84 — глебаапрацоўчых, 52 — пасяўных агрэгатаў, 82 — раскідвальнікаў мінеральных і 73 % — раскідвальнікаў арганічных угнаенняў.

Згодна з графікам рамонту да пачатку масавай сяўбы ўся тэхніка выйдзе на лінейку гатоўнасці. На гэтым тыдні пачаўся яе штогадовы тэхнічны агляд.

Каб забяспечыць эфектыўную работу трактароў, арганізаваць двухзменку энерганасычаных, спатрэбіцца прыцягнуць на ўсе віды тэхналагічных апера- цый 308 механізатараў. У гаспадарках іх працуе 253. Недастаючыя кадры будуць прыцягвацца да работы з прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, наймацца па дагаворах падраду.

У заключэнне свайго выступлення М. Чагарын давёў да ведама членаў выканкама інфармацыю пра крыніцы паступлення сродкаў, якія неабходны на паспяховае правядзенне веснавых палявых работ. ■

Аляксандр АЗЕВІЧ.