НАРЫХТОЎКА «БЯРОЗАВІКУ» БЯСПЛАТНАЯ, АЛЕ ПА ДАЗВОЛЕ

Калейдоскоп Отдых

582d3b9a48ea866e4898f1bc208b5d00_RSZ_690Збор бярозавага соку — традыцыйны промысел беларусаў. Праўда, бывае так, што спажывецкі азарт бярэ верх над розумам і адказнасцю, а ў выніку гінуць дрэвы з-за няграматнай ці варварскай іх падсочкі.

Нарыхтоўваць сок дазваляецца на ўчастках ляснога фонду не раней за пяць гадоў да іх высечкі, а таксама на ўчастках, адведзеных пад высечкі галоўнага карыстання. Па дазвол трэба звяртацца па месцажыхарстве ва ўстанову, якая вядзе лясную гаспадарку. У нашым раёне гэта лясніцтвы нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Для юрыдычных асоб нарыхтоўка бярозавага соку платная, для фізічных — бясплатная.

Пад падсочку соку падбіраюцца дрэвы з дыяметрам ствала не менш за 20 см. Нарыхтоўка вядзецца так, каб пасля яе завяршэння драўніна не страціла сваёй тэхнічнай якасці.

Пра ўсе нюансы гэтай справы вам падрабязна раскажуць у лясніцтвах, куды вы будзеце звяртацца па дазволы. Прыміце да ўвагі, што на ўчастках ляснога фонду, прадастаўленых у карыстанне юрыдычным асобам, нарыхтоўка соку вядзецца пад кантролем супрацоўнікаў лясной аховы. ■

Уладзімір ЯГОРАНКАЎ, ст. дзяржінспектар міжраённай інспекцыі АЖіРС.