Categories: Люди

Ганаровага звання «Чалавек года Браслаўшчыны» ўдастоена Таццяна Севасцьянава

Асабіста ў мяне прафесія землеўпарадкавальніка з дзяцінства асацыіруецца з гэтакім дзядзькам у целагрэйцы, гумовых ботах і «казой» у руках, які абмярае агароды вяскоўцаў і ставіць вехі, калі хто прыхапіў лішняга. Яно так і было. Але ж прагрэс не стаіць на месцы. Сёння спецыялісты землеўпарадкавальнай службы карыстаюцца камп’ютарамі, картамі, зробленымі па фотаздымках з космасу, іншымі прагрэсіўнымі прыборамі.

Без малога 6 гадоў таму назад землеўпарадкавальную службу райвыканкама ўзначаліла маладая і далікатная Таццяна Севасцьянава. І мяркуючы па водгуках, з работай сваёй яна спраўляецца выдатна.

У Таццяны Мікалаеўны і яе падначаленых служба адказная і карпатлівая. У абавязкі супрацоўнікаў уваходзіць дзяржаўны кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель, правядзеннем землеўпарадкавальных, зямельна-кадастравых работ, праверка захавання фізічнымі і юрыдычнымі асобамі заканадаўства па ахове і выкарыстанні зямель, разгляд зямельных спрэчак.

Улічваючы спецыфічнасць нашага раёна як турыстычнай зоны, у землеўпарадкавальнікаў з’яўляюцца і дадатковыя нагрузкі. Напрыклад, падчас наведвання Браслаўшчыны ў жніўні мінулага года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даручыў падабраць зямельныя ўчасткі для размяшчэння аб’ектаў турыстычнай дзейнасці. І ўсё гэта лягло на плечы Таццяны Севасцьянавай. За кароткі тэрмін яна падабрала 100 участкаў агульнай плошчай 304,2 гектара. На іх паспела падрыхтаваць картаграфічныя і фотаматэрыялы, якія аформлены ў 9 альбомаў. Таксама складзена карта раёна з нанясеннем выбраных участкаў.

Не менш карпатлівага падыходу патрабуе і падбор участкаў для продажу іх з аўкцыёнаў.

За час сваёй работы на пасадзе начальніка землеўпарадкавальнай службы Т. Севасцьянавай не аднойчы даводзілася выязджаць і на вырашэнне зямельных спрэчак паміж домаўладальнікамі. Іншы раз, як расказвала яна, суседзі ствараюць праблему на пустым месцы: пачынаюць аспрэчваць адзін у другога невялікі кавалачак зямлі, які на самой справе і выкарыстоўваць не збіраюцца. Тады даводзіцца праяўляць гнуткасць, вынаходлівасць, каб прымірыць бакі. І гэта, як правіла, у жанчыны атрымліваецца.

Ганаровае званне «Чалавек года Браслаўшчыны» Таццяна Севасцьянава атрымала напярэдадні прафесіянальнага свята, што прыемна ўдвая. ■

Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

5 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

5 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

6 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

6 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

6 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

7 часов ago