Сацработнікі падвялі вынікі

Галіна Кірылава ўручыла падзяку загадчыку аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Марыне Пажарскай.

На мінулым тыдні ў актавай зале гімназіі, каб падвесці вынікі сваёй работы за 2016 год, сабраліся работнікі сацыяльнай службы раёна, чый паўсядзённы клопат — догляд інвалідаў, ветэранаў, састарэлых і цяжка хворых людзей.

У пачатку ўрачыстасці выступіла дырэктар ТЦСАН Вікторыя Атрашкевіч. Яна адзначыла, што летась супрацоўнікі цэнтра аказалі дапамогу 3 139 грамадзянам, што на 1 741 больш, чым у 2015 г. Гэта сведчыць, што паслугі сацыяльнай установы запатрабаваныя і карыстаюцца попытам. Паступленне сродкаў ад аказання платных паслуг склала 83 190 руб.

Штогод павялічваецца колькасць сталых грамадзян і інвалідаў, якія ахоплены новымі эканамічна выгаднымі формамі жыццеўладкавання. Гэта дамы зімоўкі, сезоннага і самастойнага пражывання, прыёмныя, патранатныя, гасцявыя сем’і, у якіх паслугі атрымліваюць 53 састарэлыя.

На пачатак бягучага года сацыяльныя работнікі дапамаглі 742 грамадзянам, што складае 12 % ад агульнай колькасці сталых людзей па раёне.

За кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны ў мінулым годзе 15 састарэлым аказана матэрыяльная дапамога на рамонт пячнога ацяплення і электрычнай праводкі на суму 470 руб.

У выніку ініцыятывы браслаўскіх індывідуальных прадпрымальнікаў цэнтр набыў швейную машыну і матэрыялы на суму 600 руб. для работы студыі «Аrt-Мазаіка». Акрэсліла В. Атрашкевіч і задачы на бягучы год, а таксама адзначыла лепшых работнікаў.

Затым са сваімі дакладамі выступілі загадчыкі ўсіх аддзяленняў ТЦСАН.

Словы падзякі работнікам сацыяльнай сферы раёна за іх самаадданую высакародную працу выказала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка. Яна падкрэсліла, што сацработнікі з’яўляюцца добрымі памочнікамі і дарадцамі для малазабяспечанай катэгорыі насельніцтва Браслаўшчыны. Абагульніла ж вынікі працы браслаўскіх сацыяльных работнікаў і дала ім станоўчую ацэнку галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Галіна Кірылава. Яна таксама адзначыла лепшых супрацоўнікаў сферы ўзнагародамі. Затым гімназісты сваім невялікім, але душэўным канцэртам падарылі прысутным хвіліны радасці і пазітыву. ■

На ўліку ў ТЦСАН знаходзяцца 9 407 чалавек, з якіх 564 адзінокія састарэлыя, 3 280 адзінока пражываючых, 101 вязень, 21 ветэран Вялікай Айчыннай вайны, 254 шматдзетныя, 444 няпоўныя і 220 малазабяспечаных сямей, 92 сям’і, у якіх 172 дзіцяці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 92 дзіцяці-інваліды да 18 гадоў.

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

6 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

12 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

13 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

14 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

14 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

14 часов ago