Чым быў адметны мінулы год для майстроў і мастакоў народнага клуба «Ля возера»

Чым быў адметны мінулы год, якія ўспаміны і творчыя здабыткі пакінуў пасля сябе — пра гэта гаварылі майстры і мастакі народнага клуба «Ля возера» падчас штогадовага пасяджэння.

Музей традыцыйнай культуры аб’ядноўвае шмат творчых і таленавітых людзей Браслаўшчыны. У народным клубе «Ля возера» цяпер налічваюцца 62 чалавекі. Напрыканцы студзеня яны збіраюцца на творчую сустрэчу і ва ўтульнай атмасферы сяброўства падводзяць вынікі і абмяркоўваюць планы на бягучы год.

— У 2016 годзе мастакі і майстры клуба «Ля возера» захавалі высокі ўзровень твораў, актыўна ўдзельнічалі ў культурным жыцці раёна. Былі арганізаваны традыцыйныя выставы «Калядныя ўзоры», «Браслаўская палітра», «Стракаты свет» і «Майстэрства цеплыні», праведзены персанальныя выстаўкі Веры Шыкалавай і Наталлі Лук’янец, — адзначыла падчас пасяджэння кіраўнік клуба Наталля Парахневіч. — Браслаўскія творцы прымалі ўдзел у фестывалях і выставах раённых ме- рапрыемстваў, правялі тры летнія кірмашы. Падчас апошніх адбываліся майстар-класы па вырабе традыцыйнай лялькі, пляценні з саломкі, ткацтве паясоў, ганчарстве і кераміцы. Гэтыя мерапрыемствы прайшлі на дастаткова высокім узроўні. У іх бралі ўдзел ад 30 да 40 майстроў і мастакоў клуба, якія прадстаўлялі свае лепшыя творы, дэманстравалі рамесныя навыкі.

Мінулы год быў багатым для клуба і на ўзнагароды. Так, майстры ўзялі ўдзел у выставе-конкурсе традыцыйнага строю «Сцяжкі майстэрства» ў г. Віцебску, дзе атрымалі 1 месца за рэканструкцыю атрыбутаў строяў і 2 месца за распрацоўку галаўных убораў, вышытыя і тканыя ручнікі дэманстраваліся на выставе-конкурсе «Ручнік як лёс» у Віцебску і ўзнагароджаны дыпломамі за 1 і 3 месцы ў намінацыі «Адраджэнне лакальнай традыцыі вырабу ручніка». Сябра клуба Уладзімір Лук’янец удзельнічаў у абласным конкурсе «Лазовы прут» у рамках фестывалю «Славянскі базар» і атрымаў грамату за адраджэнне традыцый пляцення з лазы. На міжнароднай выставе ў Маскве былі прадстаўлены 3 працы нашага знакамітага мастака Чэслава Жусяля. Яго карціны ў жанры інсітнага жывапісу высока ацэнены мастацтвазнаўцамі.

Не менш планаў і задум у браслаўскіх творцаў на бягучы год. У прыватнасці, запланаваны клубныя і індывідуальныя выставы, распрацоўка новых сувеніраў. Ёсць запрашэнні на ўдзел у мерапрыемствах у Полацку, Віцебску, Паставах, Краславе і г. д.

На пасяджэнні па традыцыі адзначылі актыўнасць многіх сяброў клуба. Таксама выбралі «Майстра года 2016». Ім стаў народны умелец Уладзімір Лук’янец. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў склад клуба была прынята майстар па ткацтве Ганна Ставіцкая.

Напрыканцы ўрачыстага мерапрыемства яго ўдзельнікі пажадалі адзін аднаму плённай працы, новых ідэй і творчага натхнення.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

3 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

3 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

4 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

4 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

4 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

5 часов ago