Першыя “альтэрнатыўшчыкі”

З першага ліпеня 2016 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб альтэрнатыўнай службе”. Ім прадугледжваецца, што на альтэрнатыўную службу могуць быць накіраваны грамадзяне, якія належаць да прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, годныя па стане здароўя і фізічным развіцці да службы ва Узброеных Сілах, аднак асабіста заявілі, што прыняцце воінскай прысягі, нашэнне, прымяненне зброі або непасрэдны ўдзел у вытворчасці і абслугоўванні яе, а таксама боепрыпасаў і баявой тэхнікі супярэчыць іх рэлігійным перакананням, пры якіх праходжанне воінскай службы немагчыма.

Узгаданым законам вызначана, што грамадзяне праходзяць альтэрнатыўную службу ва ўстановах аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камуналь- най, сельскай і лясной гаспадарках, у арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных шляхоў. Іх пералік устанаўліваецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

У альтэрнатыўнай службе прадугледжана і такая акалічнасць: яе тэрмін павялічаны роўна ў два разы. Гэта значыць, што ваеннаабавязаныя з вышэйшай адукацыяй павінны праслужыць на вызначаным месцы 2 гады, без вышэйшай — тры.

У сярэдзіне снежня мінулага года праходзіць альтэрнатыўную службу ў ААТ “Браслаўскі райаграсэрвіс” прыбылі два юнакі: Сяргей Кажушка і Дзмітрый Чорба. З першым з іх на днях давялося пагутарыць.

Нарадзіўся С. Кажушка ў Казахстане, аднак сям’я даўно перабралася на пастаяннае месцажыхарства ў Карэлічскі раён Гродзенскай вобласці. Акрамя Сяргея, у сям’і яшчэ падрастаюць пяцёра малодшых братоў. Гэтай восенню адразу трое старэйшых атрымалі павесткі на службу. Нягледзячы на тое, што ўсе яны аднаго веравызнання, малодшыя пайшлі служыць у армію. Сяргей жа не згадзіўся браць у рукі зброю, таму яму была вызначана альтэрнатыўная служба. Згодна з дзеючым заканадаўствам адміністра- цыя аграсэрвіса выдзеліла “альтэрнатыўшчыку” пакой у інтэрнаце, а грашовае забеспячэнне ён будзе атрымліваць ва ўпраўленні па сацыяльнай абароне і занятасці насельніцтва.

Месцам працы хлопцу вызначана МТФ “Гайлешы”, дзе ён ужо паспеў асвоіць спецыяльнасць аператара машыннага даення. Цяпер дае даяркам выхадныя, а ў хуткім часе атрымае і ўласную групу кароў.

— Хлопец старанны, дысцыплінаваны, — характарызуе яго загадчыца фермы Ірына Мацюк. — Калектыў прыняў яго з задавальненнем, дапамагае асвоіцца на новым месцы. Ды і ён не староніцца людзей, ладзіць з усімі. Не расчараваны альтэрнатыўнай службай і сам Сяргей. Кажа, што тры гады не такі і вялікі тэрмін, і адпрацаваць іх збіраецца сумленна.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

3 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

4 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

4 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

5 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

5 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

5 часов ago