Не адзін год доўжыцца супрацоўніцтва Відзаўскага каледжа з ваеннаслужачымі Полацкага пагранічнага атрада, якое перарасло ў трывалае сяброўства. А добрыя сябры заўсёды віншуюць адзін аднаго са святам. Вось і напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі ахоўнікі дзяржаўнай мяжы завіталі ў каледж.

Першым на правах гаспадара са словамі віншавання звярнуўся да прысутных дырэктар адукацыйнай установы Міхаіл Смірноў. Ён адзначыў добрыя вынікі, з якімі падышлі да свята інжынерна-педагагічны і вучнёўскі калектывы каледжа, выказаў ім словы ўдзячнасці за прафесійнае майстэрства, за стараннасць і памкненне да новых працоўных дасягненняў, адзначыў лепшых майстроў, педагогаў і навучэнцаў.

За плённую сумесную дзейнасць з органамі пагранічнай службы камандзір Полацкага пагранічнага атрада палкоўнік Уладзіслаў Бруеў ад імя кіраўніцтва Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ўручыў Міхаілу Смірнову нагрудны знак “За дапамогу”.

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ў актавай зале каледжа загучалі цудоўныя мелодыі ў выкананні зводнага аркестра Полацкага пагранічнага атрада. Амаль гадзіну ваенныя музыканты і салісты калектыву радавалі прысутных разнажанравым канцэртам. Моцнымі і дружнымі апладысментамі зал сустракаў кожны музычны нумар. На заканчэнне святочнай праграмы прагучаў ваенны марш “Развітанне славянкі”.

■ Алена ПЯТУШКА. Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

17 минут ago

Браславчанка: «Важнейшая составляющая новой Военной доктрины — миролюбивость Беларуси»

Именно грамотная и выверенная политика Президента позволяет Беларуси быть и оставаться миролюбивой, открытой и дружелюбной…

31 минута ago

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

16 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

23 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

23 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

24 часа ago