Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК ушаноўвалі тых, хто стварае харчовую бяспеку краіны, не толькі на раённай сцэне.
Напрыклад, у СВК “Маяк Браслаўскі” ўсе працаўнікі і ветэраны кааператыва традыцыйна атрымалі ў якасці святочных падарункаў прадукцыю ўласнага перапрацоўчага цэха — дабрачынна было рэалізавана 3 376 кг каўбасных вырабаў на суму амаль 5 тыс. руб.
На ўрачысты сход з нагоды прафесійнага свята былі запрошаны ветэраны вытворчасці хлебазавода, дзе для іх арганізавалі выставу-
дэгустацыю сённяшняй прадукцыі завода, уручылі ім харчовыя наборы.
А працаўнікоў Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК прыйшлі павіншаваць больш за 50 вучняў другой гарадской школы. Пад кіраўніцтвам настаўніцы музыкі Аксаны Дзярук яны падрыхтавалі для сваіх шэфаў і ветэранаў працы, якіх таксама запрасіла на свята адказная за ідэалагічную работу на прадпрыемстве Святлана Усава, цікавы канцэрт. Затым
выконваючы абавязкі дырэктара філіяла Артур Картышаў правёў для ветэранаў працы экскурсію па абноўленых плошчах прадпрыемства, а за кубкам гарбаты пагутарыў з імі пра надзённыя справы.
■ Тэкст и фота Казімір ПЯТУШКІ.