З нагоды прафесійнага свята

Калейдоскоп

1Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК ушаноўвалі тых, хто стварае харчовую бяспеку краіны, не толькі на раённай сцэне.3

Напрыклад, у СВК “Маяк Браслаўскі” ўсе працаўнікі і ветэраны кааператыва традыцыйна атрымалі ў якасці святочных падарункаў прадукцыю ўласнага перапрацоўчага цэха — дабрачынна было рэалізавана 3 376 кг каўбасных вырабаў на суму амаль 5 тыс. руб.

2На ўрачысты сход з нагоды прафесійнага свята былі запрошаны ветэраны вытворчасці хлебазавода, дзе для іх арганізавалі выставу-34дэгустацыю сённяшняй прадукцыі завода, уручылі ім харчовыя наборы.

А працаўнікоў Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК прыйшлі павіншаваць больш за 50 вучняў другой гарадской школы. Пад кіраўніцтвам настаўніцы музыкі Аксаны Дзярук яны падрыхтавалі для сваіх шэфаў і ветэранаў працы, якіх таксама запрасіла на свята адказная за 5ідэалагічную работу на прадпрыемстве Святлана Усава, цікавы канцэрт. Затым img_7022выконваючы абавязкі дырэктара філіяла Артур Картышаў правёў для ветэранаў працы экскурсію па абноўленых плошчах прадпрыемства, а за кубкам гарбаты пагутарыў з імі пра надзённыя справы.

■ Тэкст и фота Казімір ПЯТУШКІ.