Юлія Мядзведзь — абаяльная, ініцыятыўная і творчая

Люди

1Дырэктар Іказненскага СДК Юлія Мядзведзь — абаяльная, ініцыятыўная і творчая маладая жанчына. За сваю добрасумленную працу да Дня работнікаў культуры яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Адкрытая, вясёлая і шчырая Юлія лёгка знаходзіць агульную мову з аднавяскоўцамі, таму не дзіўна, што яны з радасцю прыходзяць на мерапрыемствы, якія ладзяцца ў аграгарадку, а таксама ўдзельнічаюць у тэатральных пастаноўках і нумарах самадзейнасці.

■ Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.