Па-першае, па вядомых абставінах гараджане перасталі гадаваць свіней, адпаведна, да мінімуму ўпаў попыт на збожжа.
Па-другое, цяпер у магазінах круглы год можна купіць любую гародніну, таму многія перасталі рабіць запасы яе на ўсю зіму.
У сваю чаргу сельгаспрадпрыемствы і іншыя ўдзельнікі кірмашу паступова мянялі свой асартымент, запаўняючы прылаўкі іншай прадукцыяй, такім чынам прывабліваючы пакупнікоў. Апошнім сталі прапаноўваць больш мяса, паўфабрыкатаў, субпрадукты, мёд, сыры і тварог дамашняга прыгатавання. І на восеньскі распродаж у Леснічоўку зноў пацягнуліся людзі, чым і адзначылася суботняе мерапрыемства.
Не ведаю чаму, але сёлета запатрабаваным зноў стала зерне. Напрыклад, як расказваў дырэктар ААТ ‘‘Слабодка-агра’’ Аляксандр Дзегцяроў, машыну ячменю і пшаніцы яны распрадалі літаральна
У мінулыя гады ААТ ‘‘Агравідзы’’ прысылала свой мікрааўтобус з мясам. Прадукцыю ў баку ад гандлёвых радоў распрадавалі і з’язджалі. Сёлета ж гандлёвае месца акцыянернага таварыства выдзялялася сярод іншых сваім афармленнем.
Як заўжды, на вышыні быў і Відзаўскі каледж, у кутку ‘‘Рог багацця’’ можна было нават пачаставацца гарачымі дранікамі. Такую ж страву прапаноўвалі і работнікі аб’яднання грамадскага
Не пакінулі лесапарк без пакупак і тыя, хто любіць прысмакі каўбаснага цэха СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’. Пакупнікоў прываблівала яшчэ тое, што цэны на мясную прадукцыю былі зніжаны.
Новы каларыт кірмашу прыдала і канцэртна-гульнявая праграма ансамбля ‘‘Вярба’’ Дрысвяцкага
Пра тое, што сёлетні восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш быў значна багацейшым за папярэднія,
Уладзімір САЙКОЎСКІ, галоўны аграном ААТ ‘‘Мяжаны’’: — Мы прывезлі на продаж жывых трусоў, іх свежае і вэнджанае мяса, зерне, фарш, тварожныя вырабы. Прадалі 12 звяркоў і амаль усю прадукцыю. Заўважыў, што сёлета пакупнікі былі менш пераборлівымі, чым у мінулыя гады. Лічу, прыехалі не дарма.
Надзея ЯНОВІЧ, інспектар па кадрах ААТ ‘‘Друйскі’’: — Асартымент прадаваемай прадукцыі налічваў 19 найменняў. Акрамя традыцыйнага зерня і насення шматгадовых траў, прадалі мяса двух быкоў і шасці баранаў, 6 тушак качак, лівер. Гандаль ішоў вельмі бойка.
Людміла БАБЕНКА, в. а. старшыні праўлення райспажыўсаюза: — Капуста, морква, буракі, цыбуля, бульба, яблыкі, зерне, мясныя паўфабрыкаты — далёка не поўны пералік таго, што прапанавалі пакупнікам. Адразу адзначу, што сёлета попыт быў значна вышэйшы, чым у папярэднія гады. Дарэчы, карыстаючыся момантам, хачу паведаміць браслаўчанам, што ў наступную суботу, 22 кастрычніка, ля магазіна ‘‘Мэбля Пінскдрэў’’ (вул. Кастрычніка) мы арганізуем продаж сельгаспрадукцыі, цэны ў параўнанні з сённяшнімі не зменяцца.
■ Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.
По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…
Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…
На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…
По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…
В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…
На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…