Напрыканцы мінулага тыдня, 14 кастрычніка, у Браслаўскім РЦК адбыліся фотавыстава “Алея творчасці” і святочнае мерапрыемства “Суквецце талентаў”, арганізаваныя для работнікаў культуры ў гонар іх прафесійнага свята.

Фотаздымкі, якія прэзентавалі да пачатку ўрачыстасці розныя ўстановы культуры, яскрава сведчылі пра нястомную энергію і талент музыкантаў, бібліятэкараў, музейных работнікаў, харэографаў, калектываў мастацкай самадзейнасці і іх кіраўнікоў.

Гэта людзі, якія абралі сваёй прафесіяй далучаць да цудоўнага і захоўваць традыцыі. Яны штодзень раскрываюць здольнасці, прывіваюць эстэтычны густ, выхоўваюць духоўнасць і любоў да Радзімы. На гэта звяртала ўвагу ў сваім прывітальным звароце, адкрываючы свята “Суквецце талентаў”, старшыня райсавета Ніна Пучынская. Яна пажадала культработнікам моцнага здароўя, ажыццяўлення планаў і пачынанняў. Мабільнасць, крэатыўнасць і адказнасць творчай інтэлігенцыі Браслаўшчыны адзначыла і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава, якая прыехала на ўрачыстасць. Эстафету віншаванняў працягнула начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Антаніна Абалевіч. Яна адрасавала прысутным пажаданні натхнення і творчага запалу, а таксама падзякавала за самаадданасць і працавітасць у дасягненні новых вяршынь.

Гэтае святочнае мерапрыемства не абышлося без узнагароджвання. Шэраг творчых і ініцыятыўных культработнікаў за свой талент і майстэрства атрымалі ганаровыя граматы. Таксама падзячнымі лістамі адзначаны мецэнаты культуры, якія аказваюць дапамогу і падтрымліваюць творцаў у іх задумках.

Асобна ўшаноўвалі спецыялістаў, якія сёлета сталі лаўрэатамі і пераможцамі раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў. Не абмінулі ўвагай і маладое папаўненне — творчую надзею Браслаўшчыны. Вітаць яго выйшаў заснавальнік горада Брас з княгіняй Дрывай. Словы ўдзячнасці падчас урачыстасці прагучалі ў адрас ветэранаў працы культуры.

Віншаванні і ўзнагароджванні перамяжоўваліся з яскравымі канцэртнымі нумарамі. Абаяльныя вядучыя Святлана Сачыўка і Славамір Цітовіч, танцавальная пастаноўка ў выкананні калектыву “Такт” і выхаванцаў Браслаўскай ДШМ, вершаваныя і песенныя нумары ад мясцовых артыстаў, а таксама выступленні работнікаў культуры з Шаркаўшчыны стварылі цудоўную святочную атмасферу, падарылі прысутным добры настрой і зарадзілі творчай энергіяй да наступнага прафесійнага свята.

■ Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара

  • Ганаровай граматай Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана мастацкі кіраўнік народнага фальклорнага калектыву “Вярба” Дрысвяцкага СДК Тэрэза Гламбоцкая; ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама адзначаны навуковы супрацоўнік Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Ілья Вашкель, балетмайстар Відзаўскага дома культуры Ірына Грыгор’ева, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Галіна Драбовіч, дырэктар Іказненскага СДК Юлія Мядзведзь, настаўнік па класе фартэпіяна Браслаўскай ДШМ Таццяна Фярко.
admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago