Categories: Главное

Да Маці Божай Браслаўскай

 

Сёлетнія ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай праходзілі пад дэвізам “З неспасцігальнай міласэрнасці Бога Я для вас — Маці». Ім папярэднічалі сустрэча дыяцэзіяльнай моладзі і школа касцёльнага спеву, якія сабралі каля 300 юнакоў і дзяўчат, таленавітых дзяцей і дарослых. Не адзін дзень яны паглыблялі сваю веру, адточвалі выканаўчае майстэрства, каб у час галоўнай святой імшы надаць асаблівую ўрачыстасць агульнай малітве прысутных.

Першыя пілігрымы пачалі прыходзіць у Браслаў яшчэ 19 жніўня. Па традыцыі пры ўваходзе ў касцёл іх сустракаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пазней на вячэрняй святой імшы ён скажа гасцям, што  Маці Божая Браслаўская, да якой усе яны прыбылі, «нясе на плячах справы кожнага з нас, а праз нас — справы і клопаты ўсёй нашай дыяцэзіі». У час гэтай эўхарыстыі вялікай групе прадстаўнікоў самых розных парафій Віцебшчыны дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі і Юрый Касабуцкі ўдзялілі сакрамэнт канфірмацыі.

Звяртаючыся да маладых людзей, біскуп Аляксандр Яшэўскі падкрэсліў, што сёння Касцёл вельмі моцна патрабуе сапраўдных вызнаўцаў  Хрыста, тых, хто не будзе цурацца Яго і сваёй веры.

Важным момантам урачыстасцей стала начная працэсія святароў і вернікаў па вуліцах горада з запаленымі свечкамі.

Завяршыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай 20 жніўня імшой ля палявога алтара.  Перад пачаткам яе на плошчу ля касцёла нібы  паўнаводныя ручаі сцякліся патокі людзей. Гэта былі не толькі католікі. Маці Божую Браслаўскую гэтак жа шануюць праваслаўныя вернікі, многія з якіх таксама бяруць удзел ва ўрачыстасці.

У суботу адбылася таксама прэзентацыя кнігі «Імя Бога — Міласэрнасць». Гэта размова Папы Францішка з ватыканістам Андрэа Тарніелі, у якой Пантыфік тлумачыць прычыны абвяшчэння Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці. Кнігу прадставіў ксёндз доктар Мікалай Ціхановіч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім, які выступіў у ролі касцёльнага кансультанта пры перакладзе кнігі на беларускую мову. 

Аляксандр Азевіч.

 

 

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

4 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

4 дня ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

4 дня ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

4 дня ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

4 дня ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

6 дней ago