ПЕРШ ЧЫМ ССЕКЧЫ, АТРЫМАЙ ДАЗВОЛ

У жыхароў раёна рэгулярна ўзнікаюць пытанні наконт правілаў выдалення аб’ектаў расліннага свету на тэрыторыі населеных пунктаў. Гэта сфера рэгулюецца артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь ‘‘Аб раслінным свеце’’. Узгаданым дакументам вызначана, што выдаленне ці перасадка дрэў у межах населеных пунктаў дазваляецца пры вядзенні будаўніцтва; калі раслінныя аб’екты перашкаджаюць эксплуатацыі пабудоў ці выкарыстанню зямельных участкаў па іх прамым прызначэнні або знаходзяцца ў аварыйным стане.

Высечка таксама дазваляецца пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый або іх наступстваў для забеспячэння нармальнай жыц цядзейнасці грамадзян і прамысловых прадпрыемстваў.

Выдаленне ці перасадка аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах па ўзгаданых вышэй прычынах ажыццяўляецца на падставе дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Для атрымання дазволу неабходна падаць заяву ў райвыканкам (для гараджан) ці ў сельвыканкам па месцажыхарстве з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, месца пражывання, мяркуемых падстаў на выдаленне расліннасці, іх відаў, колькасці і месца росту.

Не патрабуецца атрыманне дазволу на выдаленне ці перасадку дрэў пры будаўніцтве, калі гэта прадугледжана праектнай дакументацыяй. Самастойна вырашаецца грамадзянамі пытанне высечкі ці перасадкі аб’ектаў расліннага свету, якія растуць у межах прадстаўленых ім у карыстанне зямельных участкаў. Не патрэбны дазвол і пры ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, калі без выдалення нельга абысціся.

Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць па тэл. 60-5-55.

■ Віктар КУЕЛЬ, начальнік інспекцыі ПРіАНА.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago