Categories: Отдых

Па Браслаўшчыне на веласіпедах

Летнія канікулы школьнікі праводзяць па-рознаму. Але, думаю, найлепш ім запамінаецца час, праведзены разам з сябрамі ў школьных лагерах адпачынку. Вось і вучні Ахрэмаўскай школы штогод з задавальненнем запісваюцца ў палатачны лагер.

Сёлета перасоўны 9-дзённы палатачны лагер пад неардынарнай назвай “Ахрэмкі” праходзіў з 23 па 31 ліпеня. У яго запісаліся 15 дзяцей са старэйшых класаў. Сярод іх як вопытныя ўдзельнікі, так і навічкі. Арганізатары лагера паклапаціліся пра цікавую і насычаную праграму знаходжання ў ім. На працягу 9 дзён падлеткі на веласіпедах пераадолелі маршрут Ахрэмаўцы — Замошша — Далёкія — Богіна — Відзы — Каленкішкі — Ахрэмаўцы.

Кожны раз на новым месцы хлопчы-і і дзяўчынкі разбівалі палатачны гарадок, наладжвалі быт, неслі дзяжурства па лагеры. Днём — насычаная пазнавальная праграма. Так, дзеці абавязкова наведвалі месцы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. Таксама яны пабывалі ў гасцях у сведак тых падзей — вязняў канцлагераў, якія дзяліліся з імі ўспамінамі. Пазнаёміліся школьнікі ў час велавандроўкі па раёне з помнікамі архітэктуры, даведаліся пра гісторыю іх будаўніцтва, што значна пашырыла кругагляд вучняў.

Вечарам у палатачным лагеры адбываліся забаўляльныя мерапрыемствы. Дзеці ўдзельнічалі ў краязнаўчай гульні “Наш край”, конкурсах “Лепшы спартсмен і спартсменка”, “Містэр і міс турызм”, “Лепшы повар”, “Лепшая бардаўская песня” і інш.

— Нам падабаецца ў лагеры, асабліва начаваць у палатках. Цікава пераязджаць з месца на месца і кожны раз даведвацца пра нешта новае. Час пралятае хутка, бо кожны дзень насычаны, — дзеляцца школьнікі сваімі ўражаннямі.

— Нягледзячы на “палявыя” ўмовы пражывання, адпачынак для дзяцей мы імкнуліся зрабіць разнапланавым. Дэталёва прадумалі расклад дня, за перамогі ў конкурсах падрыхтавалі прызы. Для дзяцей было прадугледжана комплекснае 4-разавае харчаванне, абавязкова — гародніна і фрукты, сокі і саладосці, — адзначыла начальнік лагера Алена Арцімовіч.

Несумненна, палатачны перасоўны лагер пакінуў шмат уражанняў, якімі дзеці яшчэ доўга будуць дзяліцца са сваімі аднакласнікамі ў новым навучальным годзе.

■ Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

17 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

20 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

21 час ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

21 час ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

22 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

22 часа ago