Навучэнцы Відзаўскага каледжа расказваюць пра ўстанову адукацыі

Лета — не толькі доўгачаканая пара канікулаў, але і час вучэбнай практыкі, падчас якой многія навучэнцы Відзаўскага каледжа шчыруюць на добраўпарадкаванні сваёй установы. У некаторых з іх карэспандэнт газеты Алена Пятушка пацікавілася ўражаннямі пра вучобу і вольны час ва ўстанове адукацыі.

Дзмітрый Ракаў, навучэнец узроўню сярэдне-спецыяльнага навучання:

— У каледжы вучуся ўжо 4-ы год. Спачатку на ўзроўні прафесійна-тэхнічнага навучання, а потым вырашыў працягнуць вучобу і атрымаць спецыяльнасць тэхніка-механіка. Гэта будзе добрай асновай для паступлення ў ВНУ і дасць магчымасць уладкавацца на працу ў сельскую гаспадарку высокакваліфікаваным работнікам. Вучоба даецца лёгка, бо тут працуюць добразычлівыя выкладчыкі, якія даходліва тлумачаць вучэбны матэрыял. Таксама ў каледжы цікавае, насычанае пазавучэбнае жыццё, можна раскрыць свае здольнасці.

Генадзь Скітэрскі, навучэнец ІІ узроўню:

— Пасля заканчэння Відзаўскай сярэдняй школы, не задумваючыся, падаў дакументы ў мясцовы каледж. І ніколькі не шкадую. Навошта ехаць невядома куды, калі добрую спецыяльнасць можна атрымаць на месцы. Да таго ж гэта адчувальная матэрыяльная эканомія бацькоўскіх сродкаў. А для таго, каб стаць паўнавартасным тэхнікам-механікам, тут ёсць усё неабходнае: і сучаснае абсталяванне, і граматныя педагогі, якія лічацца з меркаваннямі навучэнцаў і прыслухоўваюцца да іх прапаноў.

Аляксандр Кротаў, навучэнец ІІ узроўню:

— Сёлета скончыў чацвёрты год навучання, і каледж за гэты час стаў для мяне другім домам, дзе я знайшоў шмат сяброў. А каб мы сябе адчувалі камфортна і мелі магчымасць набыць трывалыя веды, ва ўстанове штогод удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база і паляпшаюцца жыллёва-бытавыя ўмовы, арганізуецца шмат разнастайных мерапрыемстваў. У канцы тыдня дадому навучэнцаў адвозіць аўтобус. Не менш важна і тое, што пасля заканчэння вучобы гарантавана працаўладкаванне.

■ Фота аўтара

 

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

1 час ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

2 часа ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

2 часа ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

3 часа ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

5 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

6 часов ago