БРАСЛАЎЧАНЕ НА ВЕЛАМАРАФОНЕ


Аматарскі веламарафон “Суседзі — 2016”, які адбыўся ў наваколлі Аўгустоўскага канала, сабраў больш за 700 веласіпедыстаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі і Аўстраліі. Сярод яго ўдзельнікаў былі і браслаўчане.

Мерапрыемства праводзіцца шосты год запар. Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы, хто з’яўляецца прыхіль- нікам веласіпеднага руху. З Браслаўскага раёна на спаборніцтвы
адправіліся 9 чалавек. Яны былі заяўлены ў розных дыстанцыях і ўзроставых групах. Па водгуках браслаўскіх веласіпедыстаў, траса была цікавай, складанай, часам непрадказальнай. Так, былі спецучасткі з пяску і гразі, лясныя сцежкі, асфальт і водныя перашкоды. Тым не менш нашы землякі годна справіліся з веламаршрутам і не згубіліся сярод 700 удзельнікаў. У капілцы дасягненняў браслаўчан розныя месцы на абраных дыстанцыях. Лепшы вынік у Глеба Шакеля, які святкаваў абсалютную перамогу ў сваёй узроставай групе на дыстанцыі 39 кіламетраў.
Удзелам толькі ў веламарафоне “Суседзі” браслаўчане не абмежаваліся. На наступны дзень пасля велагонкі яны паспрабавалі свае сілы ў адкрытым чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па маўнцінбайку (катанне па горных схілах), дзе Юрый і Глеб Шакелі атрымалі залатыя медалі ў сваіх катэгорыях.

Браслаўскія аматары веласпорту запрашаюць далучыцца да іх кампаніі. Інфармацыю пра веласіпедны рух можна знайсці ў адпаведнай групе “Браслав Велоспорт + лыжи” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Калі ў вас ёсць веласіпед і вы хочаце стаць удзельнікам веласпаборніцтваў, то далучайцеся да аднадумцаў.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота з групы “Браслав Велоспорт + лыжи” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

14 минут ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

30 минут ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

1 час ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

2 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

2 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

2 часа ago