Categories: Главное

УРАЧЫСТАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА Ў ОПСЕ

У мінулую нядзелю ажыўлена было на опсаўскай плошчы ля абеліска загінулым падчас Вялікай Айчыннай вайны. Прадстаўнікі мясцовай улады, праўлення СВК “Маяк Браслаўскі”, працоўных калектываў, школьнікі сабраліся тут на ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі мінутай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто змагаўся за вызваленне Радзімы, яе свабоду і незалежнасць, ахвяраваў сваім жыццём дзеля таго, каб нашчадкі маглі мірна жыць і працаваць.

Са словамі віншаванняў звярнуліся да прысутных кіраўнік спраў Опсаўскага сельвыканкама Людміла Лях, старшыня СВК “Маяк Браслаўскі” Рамуальд Шукель, а браслаўскі паэт Данііл Валчок прачытаў кранальныя вершы. У сваіх выступленнях яны адзначылі вялікі ўклад беларусаў у барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і падкрэслілі адказнасць сучаснікаў за будучыню Айчыны.

Як даніну памяці загінулым прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да абеліска, а таксама да помніка мірным жыхарам — ахвярам вайны на мясцовых могілках.

Святкаванне важнай даты аб’яднала людзей розных пакаленняў, усіх тых, хто шануе гісторыю нашай краіны.

■ Жанна БЯЛЬКО.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

2 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

3 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

3 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

4 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

4 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

4 часа ago