Categories: Люди

Пакупнікі прыходзяць з задавальненнем

У магазін аграгарадка Плюсы пакупнікі прыходзяць з задавальненнем. Тут утульна, можна набыць усё неабходнае, а за прылаўкам з ветлівай усмешкай сустракае прадавец Карына Юран. Жанчына не марыла пра такую прафесію, аднак менавіта яна стала справай жыцця. Пасля заканчэння Полацкага гандлёвага каледжа практыку Карына праходзіла ў магазіне агр. Плюсы. Так і засталася на гэтым месцы і вось ужо 15 гадоў працуе ў сферы гандлю. За гэты час вывучыла патрабаванні, густы пакупнікоў, стараецца, каб у іх была магчымасць набыць харчовыя і прамысловыя тавары, што ёсць у гарадскіх крамах. Жыхары і госці аграгарадка, якіх тут летам багата, удзячны за такую ўвагу і адзначаюць: прадавец Карына заўсёды тактоўная, ветлівая і карэктная.

Хваліць жанчыну і кіраўніцтва. Кажа, што магазін працуе стабільна і заўсёды прыбыткова, без нараканняў пакупнікоў. А яшчэ Карына — творчы чалавек. Яна любіць спяваць, у мінулым годзе нават удзельнічала ў конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод райпа вобласці, не раз выступала на сцэне аграгарадка.

Невыпадкова, што Карына Юран лічыцца адным з лепшых прадаўцоў раёна, не раз яе магазін быў у пераможцах сярод сельскіх гандлёвых кропак, граматамі адзначана і яна сама. Яшчэ адну ўзнагароду прадавец атрымала напярэдадні Дня кааперацыі.

■ Тэкст і фота Таццяны ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

12 минут ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

1 час ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

2 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

2 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

2 часа ago

«Время выбрало нас!» Основные тезисы, прозвучавшие на VII Всебелорусском народном собрании

«Время выбрало нас». Под таким девизом в Минске 24 – 25 апреля работало VII Всебелорусское…

2 часа ago