НЕ ПРЫБРАЎ ЗА САБОЙ — АДКАЗВАЙ

Думаю, кожны чалавек, які прыйшоў на бераг вадаёма пакупацца ці адпачыць і бачыць кучы смецця, пачне абурацца, маўляў, куды глядзяць арандатары і карыстальнікі, на якіх ускладзены абавязкі па ўтрыманні ў чысціні берагавых ліній. Але рэдка хто задумваецца, адкуль узялося гэтае смецце. Можа, сам у час зімовай рыбалкі пакінуў яго на лёдзе, а вясной усё хвалямі прыбіла да берага. Ці ў час папярэдняга адпачынку не прыбраў за сабой, і вецер разнёс пластык і паперу па наваколлі.

Мы патрабуем ад арандатараў і карыстальнікаў вадаёмаў, камунальнай службы падтрымліваць берагі і месцы адпачынку ў належным санітарным стане, і яны гэтым займаюцца. Але ж за кожным чалавекам наглядчыка не паставіш, як не паставіш пад кожным кустом смеццезборнік. Таму чысціня ў першую чаргу залежыць ад нас саміх, нашай унутранай культуры.

Настала лета — сезон водпускаў, ма- савага купання, сямейнага адпачынку ў выхадныя дні на прыродзе. А хутка пачнецца і сезон збору ягад. Таму хачу давесці да ведама ўсіх, што за забруджванне вадаёмаў, прыбярэжных палос, лесу, хмызнякоў Кодэксам аб адміністрацыйных па- рушэннях прадугледжана грашовае пакаранне. І не малое.

Так, забруджванне лясоў дзяр- жаўнага фонду, хмызнякоў, якія не ўваходзяць ва ўзгаданую катэгорыю, адходамі, сцёкавымі водамі, іншым чынам абыдзецца для грамадзян штрафам да 20 БВ, ІП — до 50, юрасобам — да 300 базавых велічынь.

За забруджванне паверхневых або падземных вод прадугледжаны штраф ад 4 да 20 БВ для грамадзян, да 100 — для ІП і да 500 БВ — для юрыдычных асоб.

Парушэнне рэжыму ўтрымання водаахоўных зон, прыбярэжных палос або водаахоўнага рэжыму на водазборах караецца штрафам у памеры да 10 БВ (грамадзяне), да 30 (ІП) і да 50 БВ (юрасобы).

Дзеянні, якія выклікалі эрозію глебы ці іншыя шкодныя наступствы, або незахаванне рэжыму гаспадарчай дзейнасці, устаноўленага для водаахоўных зон, пацягнуць на штраф грамадзянам у памеры ад 10 до 30 БВ, ІП — ад 10 да 50 і юрасобам — да 200 БВ.

Уладзімір ЯГОРАНКАЎ, дзяржінспектар міжраённай інспекцыі АЖіРС.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

2 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

3 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

4 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

4 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

4 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

4 часа ago