У Віцебскай вобласці і ў нашым раёне ў прыватнасці з 23 мая па 1 чэрвеня супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі правялі дэкаду па папярэджванні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў двухколавага транспарту.

У рамках гэтай акцыі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі наведалі навучальныя ўстановы горада і раёна. Міліцыянеры правялі прафілактычныя гутаркі з падлеткамі, у час якіх прыводзілі прыклады няправільных паводзін матацыклістаў на дарозе з трагічным канцом. Вартавыя дарог нагадалі дзецям і пра тое, што перш, чым сесці за руль мотатранспарту неабходна мець правы кіроўцы адпаведнай катэгорыі, мотатранспартам павінен быць спраўным і своечасова праходзіць тэхнічны агляд, а кіроўцы матацыклаў, мапедаў і скутэраў пры руху павінны быць у зашпіленым моташлеме.

Таксама падчас акцыі начальнік Браслаўскага РАУС Вячаслаў Грышчанка і начальнік аддзялення ДАІ РАУС Уладзімір Лапко правялі сустрэчу з удзельнікамі Браслаўскага філіяла Віцебскага мотаклуба «Псы дарог». У гутарцы з байкерамі Вячаслаў Грышчанка нагадаў пра неабходнасць выконваць правілы дарожнага руху і ніколі не грэбаваць сродкамі бяспекі. Ён папрасіў больш мудрых і ўмелых кіроўцаў «прыглядзець» за пачаткоўцамі, якія толькі сяўбу за руль матацыкла адчулі сябе героямі і ліхачаць па дарогах раёна.

А Уладзімір Лапко, у сваю чаргу, нагадаў матацыклістам аб торбе штрафаў за некаторыя парушэнні ПДР.

Вольга Патаповіч.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

19 часов ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

19 часов ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

19 часов ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

19 часов ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

19 часов ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

19 часов ago