Categories: Новости

Старт у дарослае жыццё

У мінулы панядзелак у школах Браслаўшчыны прагучалі апошнія званкі. Выпускнікі развітваліся са сваімі навучальнымі ўстановамі, настаўнікамі, шчаслівым часам дзяцінства. Наперадзе ў іх — выпускны баль, паступленне, дарослае жыццё. Для астатніх вучняў майская лінейка стала пачаткам самай шчаслівай і доўгачаканай пары — летніх канікулаў.

Двор гімназіі ў гэты дзень быў напоўнены галасамі, музыкай, кветкамі, рознакаляровымі паветранымі шарамі, усмешкамі і добрым настроем.

Як заўсёды, хвалююцца настаўнікі і бацькі, весяляцца вучні сярэдняга звяна, а выпускнікі — галоўныя героі ўрачыстасці — крыху маркотныя і разгубленыя. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае заканчэнню навучальнага года, было адкрыта пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Пачэснае права падняць Дзяржаўны сцяг прадаставілі лепшым гімназістам года — Максіму Мацкевічу і Алене Волкавай.

Гучалі віншаванні, цёплыя і шчырыя словы, адрасаваныя выпускнікам, усім вучням, педагогам і бацькам.

Да віноўнікаў урачыстасці звярнуўся і старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі. Ён пажадаў выпускнікам выйсці на шчаслівую роўную дарогу ў светлую будучыню, выбраць мэту і прыкласці ўсе намаганні для яе дасягнення.

Па традыцыі дырэктар гімназіі Людміла Каптур пералічыла дасягненні педагагічнага калектыву і
навучэнцаў, павіншавала ўсіх прысутных са святам і выказала словы ўдзячнасці педагогам, вучням і іх бацькам. Дыпломы лепшым навучэнцам уручыла намеснік дырэктара ўстановы адукацыі Марына Пуйша.

Арыгінальны флэш-моб паказалі прысутным выпускнікі, а затым ужо амаль дарослыя дзяўчаты і хлопцы закружыліся ў віхры развітальнага вальса. Урачыстая лінейка завяршылася пад гукі апошняга званка, права даць які былі ўдастоены паспяховы і таленавіты выпускнік гімназіі Дзяніс Дранеўскі і выдатніца 5 класа Ганна Бялусь.

Свята прадоўжылася ў абноўленай актавай зале гімназіі. Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі і лепшая гімназістка Ірына Бурлакова.

Людміла Каптур падзякавала кіраўніку раёна за паразуменне, матэрыяльную падтрымку, выказа- ла спадзяванне, што і далей цеснае супрацоўніцтва з раённай уладай будзе прыносіць плён у матэрыяльным удасканаленні гімназіі.

Свята закончылася цікавым і вясёлым канцэртам.

Алена ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

3 часа ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

4 часа ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

5 часов ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

5 часов ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago