Матацыклістам асаблівая ўвага

Акции, конкурсы, выступления

IMG_8913 У Віцебскай вобласці і ў нашым раёне ў прыватнасці з 23 мая па 1 чэрвеня супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі правялі дэкаду па папярэджванні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў двухколавага транспарту.

У рамках гэтай акцыі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі наведалі навучальныя ўстановы горада і раёна. Міліцыянеры правялі прафілактычныя гутаркі з падлеткамі, у час якіх прыводзілі прыклады няправільных паводзін матацыклістаў на дарозе з трагічным канцом. Вартавыя дарог нагадалі дзецям і пра тое, што перш, чым сесці за руль мотатранспарту неабходна мець правы кіроўцы адпаведнай катэгорыі, мотатранспартам павінен быць спраўным і своечасова праходзіць тэхнічны агляд, а кіроўцы матацыклаў, мапедаў і скутэраў пры руху павінны быць у зашпіленым моташлеме.

IMG_8920Таксама падчас акцыі начальнік Браслаўскага РАУС Вячаслаў Грышчанка і начальнік аддзялення ДАІ РАУС Уладзімір Лапко правялі сустрэчу з удзельнікамі Браслаўскага філіяла Віцебскага мотаклуба «Псы дарог». У гутарцы з байкерамі Вячаслаў Грышчанка нагадаў пра неабходнасць выконваць правілы дарожнага руху і ніколі не грэбаваць сродкамі бяспекі. Ён папрасіў больш мудрых і ўмелых кіроўцаў «прыглядзець» за пачаткоўцамі, якія толькі сяўбу за руль матацыкла адчулі сябе героямі і ліхачаць па дарогах раёна.

А Уладзімір Лапко, у сваю чаргу, нагадаў матацыклістам аб торбе штрафаў за некаторыя парушэнні ПДР.

Вольга Патаповіч.

Фота аўтара.