БРАСЛАЎСКАЯ НОЧ МУЗЕЯЎ З ЯПОНСКІМ КАЛАРЫТАМ

Музей традыцыйнай культуры 21 мая пераўвасобіўся ў японскі гарадок, на вулачках якога адбывалася шмат цікавых мерапрыемстваў. Сёлета супрацоўнікі Браслаўскага аб’яднання музеяў прысвяцілі акцыю “Ноч музеяў” Японіі.

Што мы ведаем пра Японію? Амаль нічога. А насамрэч гэта цікавая і самабытная краіна са сваімі адметнымі традыцы ямі, рамёствамі, культурай харчавання, баявымі адзінаборствамі і інш. Аргані- затары акцыі паклапаціліся пра тое, каб браслаўчане за адзін вечар змаглі даведацца пра Японію як мага больш.

Ужо на падыходзе да будынка музея традыцыйнай культуры былі чутны гукі японскай музыкі і голас дыктара, які расказваў пра геаграфічныя і культурныя асаблівасці Краіны ўзыходзячага сонца. Акрамя гэтага, на ўстаноўленым мультымедыйным экране дэманстраваліся фотаздымкі і відэаролікі. У выставачнай зале музея наведвальнікі мерапрыемства знаёміліся з экспанатамі выстаўкі “Традыцыі і культура Японіі”, сярод якіх былі адзенне, муляжы ежы, маскі і іншыя прадметы, якія трапна характарызуюць краіну. На другім паверсе будынка госці з Мінска Рыма Карачан і Ірына Іоўлева праводзілі майстаркласы па суміэ (традыцыйным японскім жывапісе) і арыгамі.

Цікавай і пазнавальнай аказалася лекцыя пра кімано ад запрошанай госці Ірыны Лампэ, якая расказала шмат новых фактаў не толькі пра традыцыйнае адзенне, але і цярпліва адказвала на дадатковыя пытанні браслаўчан увогуле па гісторыі і культуры Японіі. Не абышлі сваёй увагай арганізатары акцыі і сучасныя японскія тэндэнцыі. Так, напрыклад, цяпер у Японіі сярод моладзі існуе культ анімэ (мультфільмаў). Японцы любяць пераапранацца ў выдуманых персанажаў. Касплейдэфіле, прысвечанае гэтай тэме, падрыхтавалі браслаўчанкі Кацярына Міхневіч і Ганна Рыхтар. З цікавасцю пазнаёміліся браслаўчане з творчасцю зямлячкі, удзельніцы клуба майстроў і мастакоў “Ля возера” Наталлі Лук’янец, персанальная выстаўка якой адкрылася гэтым вечарам у музеі.

Не пакінулі нікога раўнадушнымі паказальныя выступленні браслаўскай секцыі ўсходніх адзінаборстваў і калектыву “Кіакушынкай каратэ-до” з Верхнядзвінска і Мёр. Нашы землякі і суседзі пакарылі гледачоў сваімі ўменнямі і ўразілі валоданнем спецыяльных прыёмаў.

“Ноч музеяў — 2016” у Браславе стала яркай і запамінальнай падзеяй у культурным жыцці горада, а яе арганізатары абяцаюць, што і далей будуць імкнуцца прыемна здзіўляць браслаўчан. Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

3 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

3 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

4 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

5 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

5 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

5 часов ago