Дыялог з наведвальнікамі адбыўся ў Браслаўскім музеі

Міжнародны дыспут “Музей і грамадства: кропкі сутыкнення” адбыўся ў Браславе ўпершыню. Удзел у ім прынялі работнікі браслаўскіх, полацкага, міёрскага і краслаўскага музеяў, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Чагарына, прадстаўнікі раённай Маладзёжнай палаты, краязнаўцы, а таксама браслаўчане рознага ўзросту, прафесій, і інш.

Рэгіянальны музей — адзінае месца, дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй свайго краю, даведацца пра яго культуру, пабачыць мясцовыя археалагічныя знаходкі і іншае. Музеі нашага рэгіёна і блізкага замежжа падчас работы сутыкаюцца практычна з аднолькавымі праблемамі: у асноўным,  як прыцягнуць наведвальнікаў у свае ўстановы, што зрабіць, каб людзі імкнуліся праводзіць свой вольны час у музеі, расказвалі пра яго сваім гасцям, папулярызавалі свае мясцовыя набыткі і традыцыі. Адказ на гэтыя і іншыя пытанні прысутныя на дыспуце і шукалі разам праз абмеркаванні, апытанні і часам спрэчкі.

Напрыканцы мерапрыемства, яго вядучая, дырэктар Браслаўскага аб’яднання музеяў Надзея Дударонак занатавала найбольш слушныя заўвагі і прапановы. Пры планаванні будучых выставак і мерапрыемстваў яны абавязкова будуць ўлічвацца.

Дыспут, які быў праведзены непасрэдна ў сценах музея, дзе адбываюцца і выстаўкі, і майстар-класы рамеснікаў,  і канцэрты бардаў, паказаў, што неабыякавых людзей да ўзнятых праблемных пытанняў няма. Шмат хто з прысутных нават прппанавалі сваю дапамогу работнікам музеяў Браслава ў падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў. Але найлепшым доказам таго, што музейныя работнікі дасягнулі сваёй мэты і зацікавілі патэнцыяльных наведвальнікаў, можна лічыць выказванне адной жанчыны “Я наведала 9 розных краін, але ні разу не была ў нашых мясцовых музеях. Аказваецца тут столькі цікавага і вы праводзіце шмат мерапрыемстваў, якія проста неабходна наведваць!”.

Алена Набеева.

На здымку: спецыяліст з Краслаўскага музея Эдуард Даноўскі творча падышоў да свайго выступлення па тэме дыспута. 

 

 

 

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

8 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

8 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

10 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

11 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

11 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

11 часов ago