Годна прадставіў Браслаўшчыну Валянцін Любінскі

У сакавіку адбыўся заключны рэспубліканскі этап алімпіяды сярод школьнікаў. Годна прадставіў Браслаўшчыну на інтэлектуальным спаборніцтве 11-класнік Дрысвяцкай школы Валянцін Любінскі. Ён заняў трэцяе месца па гісторыі, крыху саступіўшы пераможцы. Для Валянціна, яго настаўніцы Аліцыі Прахарэнкі і ўвогуле ўсёй школы гэта значная перамога.

А яшчэ гэта заслужаная ўзнагарода. Дарога да перамогі пачыналася з дзіцячага захаплення цікавымі фактамі і падзеямі. У 5 класе, калі ў школьнай праграме з’явілася гісторыя, Валянцін зразумеў, што для яго гэта самы цікавы прадмет. Тады ж пачаў спрабаваць свае сілы ў алімпіядах — і, даволі паспяхова. Кожны год вынікі былі ўсё лепш і лепш. Так, будучы васьмікласнікам, хлопец нават выступіў за 10 клас і паказаў добры вынік. Апошнія тры гады В. Любінскі займаў першыя месцы па гісторыі ў раёне і спрабаваў свае сілы ў вобласці, дзе таксама заўсёды быў у тройцы лідараў. З рэспублікі ён таксама тройчы вяртаўся з дыпломамі.

Гісторыю Валянцін лічыць захапляльным і ніколькі не складаным прадметам. І хоць ён добра ведае ўвесь яе курс, аднак больш цікавіцца ваеннай тэматыкай, асабліва перыядам напалеонаўскіх войнаў. Рыхтавацца да алімпіяды дапамагала настаўніца, таксама хлопец чытаў шмат дадатковай літаратуры, многа цікавай інфармацыі знайшоў у інтэрнэце.

— Алімпіяда дапамагае не толькі праверыць свае веды, але і самаразвіцца. Калі ўсё атрымліваецца, гэта павышае самаацэнку, а калі не — стымул працаваць яшчэ больш над сваімі ведамі. Заняць трэцяе месца ў рэспубліцы было складана, заданні былі нялёгкія, аднак мне ўдалося паспяхова з імі справіцца, — кажа хлопец.

Трэцяе месца ў алімпіядзе дае права Валянціну паступаць у любы ўніверсітэт на факультэт, дзе гісторыя з’яўляецца профільным прадметам, без экзаменаў. Хлопец ужо вырашыў, што яго прафесія будзе абавязкова звязана з гісторыяй, засталося толькі вызначыцца з ВНУ.

Таццяна Пятушка.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

9 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

9 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

10 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

15 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

17 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

17 часов ago