Конкурс на лепшы птушыны домік

Акции, конкурсы, выступления Отдых

BIR-003zКожны год з пачаткам вясны з цёплых краёў да нас вяртаюцца пералётныя птушкі. Каб прывабіць у сады і агароды асобныя віды пярнатых, дапамагчы знайсці прыдатнае месца для вывядзення патомства, здаўна заведзена майстраваць для іх шпакоўні, сінічнікі, гагалятнікі і іншыя штучныя гняздоўі.

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць акцыю на арыгінальную работу прысвечаную Міжнароднаму дню птушак. Прыняць удзел у ёй могуць усе жадаючыя. На конкурс прымаюцца як індывідуальныя так і калектыўныя работы (для дзяцей — выкананыя разам з бацькамі і ці настаўнікамі). Лепшыя будуць адзначаны падарункамі.

Каб стаць удзельнікам акцыі, трэба да 1 красавіка прыслаць фотаздымак зробленага птушынага доміка па электроннай пошце priroda@vitebsk.by з інфармацыйным лістком аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, горад (раён), кантактны тэлефон).

Падвядзенне вынікаў адбудзецца 1 красавіка, а здымкі пераможцаў будуць размешчаны на сайце камітэта ў раздзеле «Фотагалерэя».

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе.

Людміла Капранава, нач. аддзела арганізацыйнай,

прававой і кадравай работы аблкамітэта ПР і АНА.