Categories: Главное

Пра што пісала “Браслаўская звязда” 35 гадоў таму назад (сакавік 1981-га)

XXVI з’езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюза

У атмасферы творчасці, дзелавітасці і згуртаванасці праходзіць работа з’езда. Яго дэлегаты, уся наша партыя, савецкі народ успрынялі як дакумент велізарнага гістарычнага значэння справаздачны даклад ЦК КПСС, з якім выступіў таварыш Л. І. Брэжнеў. У дакладзе ўвасоблены мудрасць і высокая адказнасць партыі за лёс краіны.

У Браславе будзе свой цеплаход

На Браслаўшчыну даставілі па вялікай вадзе з Віцебска цеплаход. З Друі ў Браслаў яго прыцягнулі трактарысты ПМК-44. Гэты цеплаход будзе ўстаноўлены на гарадскім пляжы на возеры Дрывяты. У ім размесцяцца службы выратавальнай станцыі. Побач абсталююць спецыяльныя прычалы для лодак і кацераў.

Горад расце

На карце горада з’явіліся дзве новыя вуліцы — Энергетыкаў у раёне Заборных Гумнаў і Заводская, што пралягла паблізу гароднінасушыльнага завода паралельна вуліцы Чайкоўскага. Будаўніцтва тут вядуць індывідуальныя забудоўшчыкі.

Сямейныя ўрачыстасці

Работнікі гароднінасушыльнага завода Васіль і Надзея Смолякі, Тадэвуш і Ірына Петкуны зарэгістравалі нараджэнне першынцаў-дзяўчынак. Першынцы з’явіліся і ў сем’ях браслаўчан Міхаіла і Ірыны Канапацкіх, Мікалая і Таццяны Каламыцавых. Маладых бацькоў павіншавалі таварышы па працы, родныя і блізкія.

Дружна, арганізавана

Аднагалосную падтрымку выказаў калектыў торфабрыкетнага завода пачыну масквічоў ударнай працай адзначыць ленінскі суботнік. У ім прымуць удзел 105 чалавек. У фонд пяцігодкі, па папярэдніх разліках, будзе пералічана 600 рублёў.

У працы нараджаюцца героі

Урачысты вечар ушанавання перадавікоў калгаса “Маяк” правялі работнікі раённай

бібліятэкі. Мерапрыемства вельмі ўразіла юнакоў і дзяўчат. Яны яшчэ раз пераканаліся ў велічы самаадданай працы, шчыра апладзіравалі яе героям, крыху зайздросцілі ім.

Шануемая старасць

Больш за 50 чалавек састарэлага ўзросту, якія не маюць родных, жывуць у Браслаўскім доме састарэлых. Клопат пра іх узяла на сябе дзяржава. Старыя жывуць у чыстых, утульных пакоях, повар рыхтуе ім смачныя снеданні, абеды і вячэры, медсястра сочыць за станам здароўя. Да іх паслуг таксама кнігі, газеты, часопісы, тэлевізар.

Новыя мадэлі адзення

У мінулым годзе швейнікі і трыкатажнікі РКБА распрацавалі і ўкаранілі ў вытворчасць 23 новыя мадэлі верхняга жаночага адзення і трыкатажных вырабаў, якія карыстаюцца ў заказчыкаў асаблівай папулярнасцю.

Там патрэбны рабочыя рукі

Вынікі вайны адгукаюцца і цяпер. Напрыклад, у Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах пасля вогненнага ліхалецця амаль не засталося карэннага насельніцтва. Таму арганізавана перасяленне сем’яў у калгасы і саўгасы гэтых раёнаў на льготных умовах. Дзяржава выдае грашовую дапамогу ў суме 50 рублёў на галаву сям’і і па 17 рублёў 50 капеек на кожнага яе члена, прадастаўляецца жылы дом ці кватэра.

Лясныя гідрабудаўнікі

У нашым раёне бабры з’явіліся ўпершыню ў 1963 годзе ў Богінскім лясніцтве. Цяпер звяркоў можна сустрэць і ў іншых, але колькасць іх яшчэ невялікая. Таму важным мерапрыемствам з’яўляецца ахова бабрыных паселішчаў ад браканьераў. Гэта абавязак кожнага работніка лесу, кожнага грамадзяніна.

Старонкі газеты гартала

Жанна Бялько.

 

admin

Recent Posts

В Браславском районе выявлен факт хищения более трех тонн дизельного топлива

Милиционеры в ходе осмотра придомовой территории 52-летнего жителя Браславского района обнаружили полимерные канистры с окрашенным…

3 часа ago

Полярное сияние в Браславе. Вы только посмотрите на эти потрясающие снимки!

В ночь на 11 мая в разных областях Беларуси было заметно северное сияние. Магнитная буря…

4 часа ago

В школах Беларуси 15-16 мая пройдет единый урок, посвященный Дню семьи

Единый урок, посвященный Дню семьи, пройдет 15-16 мая во всех учреждениях общего среднего образования Беларуси,…

5 часов ago

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

5 дней ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

5 дней ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

5 дней ago