Лясы — агульнае багацце і клопат

Главное

i«Лес — наша багацце»,  «Беражыце лес ад агню», «Не засмечвайце лясы» — аншлагі ўздоўж дарог такога зместу мы прывыклі бачыць з дзяцінства. І мабыць таму, што прывыклі, часта паводзім сябе на прыродзе бяздумна, ці нават па-варварску. Зялёныя ж насаджэнні — гэта рэгулятары кругазвароту вады, «пастаўшчыкі» кіслароду. У дадатак лясы забяспецваюць людзей дзікарослымі пладамі і ягадамі, грыбамі, лекавымі травамі. У іх здабываюць каштоўную пушніну, звяроў і птушак. А яшчэ лясы — гэта, так неабходная людзям у іх паўсядзённым жыцці, драўніна.

Каб не дапусціць бяздумнага вынішчэння ўсіх гэтых багаццяў, кожная дзяржава рэгулюе ўзаемаадносіны «лес — чалавек» адпаведнымі заканадаўчымі актамі. Не выключэнне ў гэтым і Беларусь.

Так, адказнасць за забруджванне лясоў і кустоўя рэгулюецца артыкулам 15.30 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, забруджванне адыходамі, сцёкавымі водамі, ці іншым спосабам лясоў і кустоўя незалежна ад таго, ўваходзяць яны ў дзяржаўны лясны фонд ці не, цягне за сабой папярэджванне ці штраф у памеры да 20 БВ на грамадзян і да 50 БВ — на ІП.

Незаконнае знішчэнне ці пашкоджанне дрэў і кустоў рэгулюецца артыкулам 15.22 узгаданага вышэй заканадаўчага акта.

За незаконнае знішчэнне, у тым ліку і высечку, або пашкоджанне дрэў і кустоўя да спынення імі росту ў лясах першай групы ляснога фонду, а таксама неўваходзячых у лясны фонд прадугледжаны штраф ад 5 да 50 БВ на грамадзян, ад 20 да 200 — на ІП і ад 50 да 300 — на юрыдычных асоб.

За тыя ж дзеянні ў астатніх лясах ляснога фонду накладаецца штраф у памеры да 30, 150 і 300 БВ адпаведна статусу парушальніка.

Незаконнае знішчэнне дрэў, кустоў, газонаў, якія размешчаны на землях населеных пунктаў караецца штрафам ад 10 да 50 БВ (грамадзяне); ад 10 да 200 (ІП) і ад 20 да 300 БВ (юрасобы).

Разлічваю, што прыведзеныя вышэй лічбы штрафаў прымусяць вас, паважаныя жыхары раёна, перш падумаць, чым знішчаць ці забруджваць лясы.

Уладзімір Ягоранкаў, дзяржінспектар МІАЖ і РС.