“Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў” прызнана лепшай ў вобласці

Главное

_MG_0574Па выніках дзейнасці за 2015 год навукова-даследчая ўстанова культуры “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў” прызнана лепшай ў вобласці сярод аналагічных устаноў і адзначана дыпломам “За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”. Чым не нагода сустрэцца з дырэктарам аб’яднання Надзеяй Дударонак і пагутарыць пра музейную справу на Браслаўшчыне?

— Надзея Аляксандраўна, раскажыце пра музейнае аб’яднанне і людзей, якія працуюць у ім.

— У аб’яднанне ўваходзяць гісторыка-краязнаўчы музей і музей традыцыйнай культуры. Мы займаемся вывучэннем гісторыі і краязнаўства, папулярызацыяй народных традыцый, аднаўленнем абрадаў і адзення, аховай гісторыка-культурных каштоўнасцей. Наш калектыў Мы заклікаем браслаўчан не губляць сваёй пільнасці і разам з намі пісаць У 2015 годзе музейнае аб’яднанне арганізавала 19 разнапланавых выставак у Браславе, а больш за 30 былі праведзены па-за межамі раёна, у выставачных залах Віцебскай вобласці і Латвіі.

  • складаецца з апантаных, добрасумленных і творчых людзей. Усяго 11 спецыялістаў, якія займаюцца захаваннем культурнай спадчыны нашага раёна, краязнаўчай дзейнасцю, вывучаюць рамёствы і навучаюць ім браслаўчан, рыхтуюць выстаўкі, праводзяць экскурсіі,  даюць майстар-класы і інш.

— У музей прыходзяць наведвальнікі рознага ўзросту і статусу. Чым прывабліваеце людзей?

  • Так, на сённяшні дзень адна з галоўных задач установы культуры — работа з патэнцыяльнымі наведвальнікамі. Пагадзіцеся, калі чалавеку спадабаецца, то ён вернецца, прывядзе з сабой родных, сяброў, знаёмых. Мы імкнемся зрабіць музей месцам, куды можна прыйсці з сям’ёй і цікава правесці вольны час. Выкарыстоўваем розныя формы работы з наведвальнікамі.  Сучасны музей — гэта не толькі экспанаты, гэта і адукацыя, і забавы, і творчыя эксперыменты. Усе адкрыцці выставак праводзяцца бясплатна. Мы  разумеем сучасныя тэндэнцыі і першыя ў вобласці апрабавалі паслугу аўдыёгід, а таксама шырока прадстаўлены ў інтэрнэце  і там прапагандуем музейную справу Браслаўшчыны. Словам, выкарыстоўваем ўсе магчымыя сродкі, каб людзі прыйшлі да нас за ўражаннямі і эмоцыямі.
  • Ведаю, што ў фондах музея захоўваецца больш за 24 тысячы экспанатаў, сабраных з пачатку адкрыцця ўстановы. А цяпер яны імі папаўняюцца?
  • Так, у нас складзена 30 калекцый. Усе з’яўляюцца ўласнасцю дзяржавы. На працягу года выстаўляюцца 1,5 тысячы экспанатаў. Цяпер нашы калекцыі не так часта папаўняюцца, як раней. У асноўным людзі прыносяць асабістыя рэчы, фотаздымкі і дакументы з хатніх архіваў. Былі выпадкі, калі браслаўчане знаходзілі сярод металалому цікавыя вырабы, якія потым дарылі нам. Мы з радасцю прымаем тое, што нам прыносяць, бо рэчы, якія наўкол нас, таксама з’яўляюцца гісторыяй. Напрыклад, ужо адыходзяць у нябыт магнітафоны, пэйджэры, друкарскія машынкі, а яны праз некалькі дзясяткаў гадоў будуць выклікаць цікавасць нашых нашчадкаў. гісторыю Браслаўшчыны.
  • 2015 год стаў для вас паспяховым. Чым будзеце здзіўляць у бягучым, тым больш, што ён аб’яўлены Годам культуры?
  • Мерапрыемствы і выстаўкі, якія праводзяць музеі Браслава наведалі больш за 40 тысяч чалавек.

— На гэты год у нас вялікія планы. Амаль на кожныя выхадныя ў нас запланаваны выстаўкі, мерапрыемствы, дыскусіі, семінары, конкурсы. Цяпер актыўна займаемся падрыхтоўкай да свята “Меч Брачыслава” і міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, якая пройдзе пры падтрымцы пасольства Японіі. Рыхтуем да выдання другі тыраж набору паштовак “Гісторыя Браслава ў малюнках”. Плануем прыняць удзел у 3-м Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” ў Магілёве, працягваем супрацоўніцтва з замежнымі сябрамі і інш. Спадзяёмся, што задуманыя мерапрыемствы застануцца ў памяці не толькі браслаўчан, але і гасцей горада.

  • Браслаўчане і госці горада змаглі наведаць 4 кірмашы рамёстваў, акцыю “Ноч музеяў” і свята сярэднявечнай культуры  “Меч Брачыслава”. Супрацоўнікі музеяў правялі 120 экскурсій па раёне і 14 абрадаў “Вяселле ў млыне”.
  • Дзякуй за гутарку і поспеху ў задуманым.

Гутарыла Алена Набеева.