У Друеўскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства прысвечанае кампазітару Ф. Шапэну

Главное

Foto3 Нядаўна ў Друеўскай бібліятэцы прайшло цікавае мерапрыемства “Мелодыя сэрца —  мелодыя святла”, прысвечаная сусветна вядомаму польскаму кампазітару Ф. Шапэну. Гасцямі мерапрыемства сталі  ўдзельнікі клуба “Сустрэча”.

Ужо з парога наша ўстанова сустракала сваіх чытачоў чароўнай і задуменнай музыкай Шапэна. Увазе прысутных была прадстаўлена выстаўка “Утончённый романтик фортепианно”. На якой былі прадстаўлены мастацкія і дакументальныя кнігі, публікацыі з часопісаў і газет, якія адлюстроўваюць жыццё польскага класіка.

Пасля прагляду выставы бібліятэкары  распачалі спецыяльна падрыхтаваную праграму. Нашы супрацоўнікі паведамілі слухачам цікавыя факты з біяграфіі і творчасці кампазітара. Расказ чаргаваўся з праглядам урыўкаў  з фільма “Па слядах Шапэна”, дапаўняўся візуальнай інфармацыяй на экране камп’ютара. Пазней мы запрасілі жадаючых прыняць удзел у конкурсах “Бліц”, дзе кожнаму з прысутных трэба было адказаць на пытанне, а таксама “Геаграфічна — біяграфічны” і “Ці мог Шапэн чуць гэтую музыку?”

На працягу мерапрыемства прысутныя атрымлівалі асалоду ад грацыёзнай і натхнёнай, сумнай і  іскрыстай музыкі польскага кампазітара Фрэдэрыка Шапэна. У сцянах нашай установы гучалі напісаныя Шапэнам творы — мазуркі, вальсы, накцюрны, эцюды.

Напрыканцы сустрэчы прысутныя атрымалі ад бібліятэкараў даведкі пра жыццё і творчасць непаўторнага маэстра, абмеркавалі ўбачанае і пачутае за прыемным чаяпіццем.

Ганна Маслякова,

бібліятэкар Друеўскай бібліятэкі.