Дапамагаюць у справе забеспячэння парадку члены добраахвотных дружын

Человек и закон

i (2)Сёння толькі сваімі сіламі праваахоўныя органы і сілавыя структуры не могуць змагацца са злачыннасцю, папярэджваць правапарушэнні, лавіць нелегальных мігрантаў і кантрабандыстаў. Дапамагаюць у справе забеспячэння парадку ў нашым раёне і тыя яго жыхары, якія не носяць пагоны — гэта

Яшчэ ў часы Савецкага Саюза быў папулярным вопыт, калі простыя грамадзяне дапамагалі праваахоўнікам. Пасля распаду СССР не стала і добраахвотных дружын. І толькі ў 2003 годзе быў прыняты Закон, пасля якога фарміраванні зноў сталі дзейнічаць. Сёння ў Браслаўскім раёне дружыны існуюць пры Браслаўскім РАУС і АПС “Опса”. Як жа яны працуюць?

Расказвае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Аляксандр Смірноў:

— Цяпер дапамогу міліцыі ў ахове грамадскага парадку аказваюць адна дружына ў горадзе, якая складаецца з работнікаў буйных арганізацый і прадпрыемстваў, і 9 у раёне, створаныя пры сельскіх саветах.  Такія людзі не на словах, а на справе даказваюць, што добрасумленна выконваюць грамадзянскі абавязак. Поле дзейнасці добраахвотных дружыннікаў разнастайнае і залежыць ад таго, дзейнічаюць яны ў горадзе ці на вёсцы. Так, нашы першыя памочнікі пры сельскіх саветах разам з міліцыянерамі ездзяць у сумесных рэйдах па аб’ектах сельскай гаспадаркі, дапамагаюць сачыць за правапарадкам на дыскатэках, удзельнічаюць у пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў.

Самай актыўнай у раёне з’яўляецца гарадская дружына. Яе дзейнасць больш накіравана на забеспячэнне парадку на масавых мерапрыемствах. Так, падчас фестывалю “Viva Braslav” акрамя 120 міліцыянераў у поўным складзе была задзейнічана і добраахвотная дружына. Дапамагала яна ахоўваць парадак і падчас іншых буйных мерапрыемстваў, на дыскатэках. За мінулы год колькасць злачынстваў, што адбыліся ў горадзе, знізілася ў два разы, у гэтым ёсць заслуга і нашых першых памочнікаў.

Добраахвотныя дружыны — не фармальныя аб’яднанні, створаныя для галачкі, а рэальныя памочнікі. Таму кожны год у Дзень міліцыі мы адзначаем лепшых дружыннікаў і дружыны, пераможцы атрымаюць узнагароды і ў гэтым годзе. Мы лічым, што дапамога міліцыі з боку грамадзянскіх асоб вельмі дзейсная і эфектыўная. Толькі за мінулы год яны падамаглі затрымаць каля 50 правапарушальнікаў. Такія факты кажуць пра тое, што ДНД — дзейснае фарміраванне.

Так лічаць і пагранічнікі Браслаўшчыны. Як ім дапамагаюць дружыннікі расказаў начальнік АПС “Опса” Аляксандр Бахаўцаў.

— У нашай практыцы аховы мяжы багата фактаў, калі затрымаць нелегала ці кантрабандыста дапамагалі дружыннікі. Пагранічнікі Браслаўшчыны рэгулярна атрымліваюць ад добраахвотных памочнікаў інфармацыю пра знаходжанне падазроных каля мяжы і аператыўна яе правяраюць. Усяго на тэрыторыі раёна створаны і дзейнічаюць 10 добраахвотных дружын, а гэта каля 90 чалавек. Іх задача — у вольны час дапамагаць у ахове мяжы. Яны ўдзельнічаюць у назіранні за пэўнымі аб’ектамі, патруляванні ў прыгранічных населеных пунктах, пошуку і затрыманні парушальнікаў мяжы, кантролі за выкананнем памежнага рэжыму, выяўленні кантрабандных сцежак, маршрутаў нелегальнай міграцыі і назіранні за імі. Па інфармацыі дружыннікаў і з іх удзелам у мінулым годзе затрыманы 10 парушальнікаў мяжы, 50 — пагранічнага рэжыму, спынены 2 выпадкі перамяшчэння ТМК. Па выніках сумеснай работы 10 чалавек былі адзначаны граматамі начальніка Полацкага пагранатрада і старшыні Дзяржпагранкамітэта. Практыку сумеснай работы мы працягнем і ў наступным годзе.

Таццяна Пятушка.