Categories: Главное

За лясной прыгажуняй — на кірмаш

Пакуль вучоныя спрачаюцца наконт таго, што больш шкодзіць навакольнаму асяроддзю — высечка жывых елак або вытворчасць і наступная ўтылізацыя штучных, беларусы чакаюць адкрыцця елачных кірмашоў. Многія па даўняй традыцыі купляюць лясных прыгажунь, каб разам з імі ўнесці ў дом адчуванне свята.

Браслаўчане змогуць набыць галоўны сімвал Новага года ўжо на наступным тыдні. Як расказаў галоўны ляснічы нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» Уладзіслаў Цецяронак, пачынаючы з 21 снежня і да канца месяца ў горадзе будзе працаваць вялікі елачны кірмаш. Для зручнасці пакупнікоў ён размесціцца на звыклым для браслаўчан месцы — на стаянцы каля ўніверсама «Бярэжжа».

Елкі вышынёй да метра плануецца прадаваць па 70 тыс. руб., дрэўцы ад 1 да 2 м будуць каштаваць 85 тыс. руб., ад 2 да 3 м — 130 тыс. руб., ад 3 да 4 м — 200 тыс. руб., ад 4 да 5 м — 350 тыс. руб., вышэйшыя за 5 м — 500 тыс. руб.

Акрамя таго, набыць навагоднія ялінкі можна будзе і ў лясніцтвах нацпарка. Там лясныя прыгажуні абыдуцца танней: елка да метра — 55 тыс. руб., ад 1 да 2 м — 70 тыс. руб., ад 2 да 3 м — 105 тыс. руб., ад 3 да 4 м — 160 тыс. руб., ад 4 да 5 м —280 тыс. руб., вышэйшыя за 5 м — 410 тыс. руб.

Дарэчы, па словах галоўнага ляснічага, нарыхтоўка елак вядзецца з ліку тых дрэў, якія высякаюцца па вытворчай неабходнасці. Такім чынам, шкода прыродзе не наносіцца.

Жанна Бялько.

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago