За 11 месяцаў 2015 года спажыўцы на тэрыторыі Браслаўскага раёна выкарысталі 44.5 млн кВт.г электраэнергіі. Пры гэтым аплата за яе склала 83.9 %. Трэба сказаць, што бытавыя абаненты, на долю якіх прыпадае амаль палавіна спажытай электрычнасці (за 11 месяцаў 18.8 млн кВт.г), амаль цалкам за яе разлічыліся, хоць ёсць і такія выпадкі, калі асобныя грамадзяне робяць аплату не па паказаннях лічыльніка, а на вока, а затым, калі нашы кантралёры зробяць сапраўдны пераразлік, выдумваючы розныя небыліцы накшталт няспраўнасці лічыльніка, шукаюць праўду. Дарэчы, невялікі калектыў нашага ўчастка (17 чалавек) абслугоўвае 14400 бытавых абанентаў і 256 арганізацый, а гэта, акрамя ўсяго іншага, рэгулярны кантроль за работай 16039 прыбораў уліку, як індукцыйных, так і электронных, якія з устаноўленай перыядычнасцю накіроўваем на праверку. Таму практычна заўсёды аказваецца, што ў падобных сітуацыях вінаваты не прыборы ўліку, а ўласная безадказнасць.
На жаль, яшчэ сустракаюцца і такія грамадзяне, якія рознымі спосабамі спрабуюць безулікова карыстацца электраэнергіяй. Хачу нагадаць аматарам падобнай “эканоміі”, што нашым спецыялістам добра вядомы іх хітрыкі, таму рэйдавай брыгадзе, працуючай штодзённа (сумесныя рэйды з РЭС — таксама напрацаваная практыка), не так і складана “вылічыць”, дзе і хто крадзе спецыфічны тавар.
А ў добрасумленных абанентаў зараз, лічу, няма ніякіх праблем, каб своечасова разлічвацца за спажытую электрычнасць, у тым ліку праз інтэрнэт-банкінг ці мабільны тэлефон. Працягваючы тэму разлікаў, адзначу, што хоць і існуюць часовыя складанасці па аплаце электраэнергіі сельгасарганізацыямі, але браслаўскі ВЗУ энергазбыту за 11 месяцаў выканаў асноўныя даведзеныя заданні. У гэтым немалаважная заслуга практычна кожнага супрацоўніка нашага калектыву, бо прафесіяналы сваёй справы са шматгадовым стажам ахвотна дзеляцца набытым вопытам работы з маладым папаўненнем.
Напярэдадні Дня энергетыка не магу не выказаць супрацоўнікам участка, ветэранам энергазбыту словы падзякі за працаздольнасць і стараннасць, пажадаць здароўя, дабрабыту і, вядома, шчасця, а таксама павіншаваць з прафесійным святам работнікаў энергаінспекцыі, РЭС, энергетыкаў прадпрыемстваў раёна.
На здымку: Рэйдавая брыгада ў складзе (злева направа) вадзіцеля-электраманцёра Юрыя Крыўко, інспектара Віктара Храловіча і электраманцёра Андрэя Шлапака толькі за кастрычнік склала 7 актаў за парушэнні Правілаў электразабеспячэння, у тым ліку і па фактах крадзяжу электраэнергіі, на суму 11 млн руб., за 11 месяцаў — 57 актаў на суму 165.6 млн руб.
За плячамі Яніны Сарбінтовіч 31 год працоўнага стажу ў раённым участку. Дзякуючы багатаму вопыту кантралёра і праграмнаму забеспячэнню “Электрабыт, яна з лёгкасцю адсочвае дакладнасць аплаты за спажытую электраэнаргію амаль 1500 абанентаў.
Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…
Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…
Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…
На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…
Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…
Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…