Categories: Здоровье

Пілатэс і зумба набіраюць папулярнасць

Усё больш людзей у свеце аддаюць перавагу здароваму ладу жыцця. Спартыўныя секцыі па розных накірунках карыстаюцца попытам у насельніцтва. Мы перыядычна расказваем на старонках газеты пра некаторыя з іх. Сёння падрабязны расказ пра пілатэс і зумбу.

— Хочацца, каб як мага больш людзей займаліся спортам. Так, нашы гурткі і секцыі не пустуюць. Але ўзнікла жаданне далучыць браслаўчан, а канкрэтна, нашых прыгожых жанчын, да новых напрамкаў фітнэсу, — расказвае інструктар-метадыст РФСК “Дрывяціч” Аксана Пашкевіч. — Выбралі цікавыя і малавядомыя ў нас пілатэс і зумбу, распрацавалі праграму, знайшлі жадаючых і пачалі займацца.

Ужо некалькі месяцаў актыўныя браслаўчанкі тры разы на тыдзень наведваюць заняткі. Па панядзелках і серадах яны займаюцца пілатэсам. Яго практыкаванні скіраваны на ўмацаванне мышцаў цела і выконваюцца павольна і плаўна. Пры гэтым вялікая ўвага акцэнтуецца на правільным дыханні. Пры рэгулярных занятках пілатэсам цела становіцца больш гнуткім. Цікава, што практыкаванні для яго былі прыдуманы больш за 100 гадоў таму назад немцам Джосэфам Пілатэсам, які лічыў, што “здароўе — першы складальнік шчасця”.

Пятніца выдзелена на вывучэнне больш энергічнага напрамку фітнэсу — зумбы. Гэта спалучэнне танцавальных рухаў сальсы, рэггетона, кумбіі і іншых. Яны аб’яднаны ў звязкі і выконваюцца пад музыку. А прастата зумбы заключаецца ў тым, што для яе не трэба спецыяльнага рыштунку — толькі спартыўны абутак.

— У адрозненне ад пілатэса, зумба ўзнікла ў 90-х гадах. Яе выпадкова прыдумаў калумбійскі танцор і харэограф Альберта Перес. Зумба так спадабалася ўсім, што літаральна за некалькі гадоў стала папулярнай больш чым у 185 краінах свету, — кажа Аксана. — Яе рухі не вельмі складаныя, іх лёгка запомніць. Бадзёры настрой забяспечаны!

Аэробіка, ёга, футбол, валейбол, настольны тэніс, скандынаўская хадзьба — гэта няпоўны пералік таго, чым браслаўчанам можна разнастаіць свой вольны час з карысцю для здароўя і знешняга выгляду. Цяпер да іх можна аднесці пілатэс і зумбу.

Алена Набеева.

На здымку: падчас заняткаў зумбай.

Ад аўтара: Кожны раз, сутыкаючыся з людзьмі, якія займаюцца спортам, рукадззеллем, ці іншай любімай справай, пераконваюся у тым, што нават у невялікім гарадку можна знайсці занятак па душы. Было б толькі, як кажуць, жаданне!

 

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

1 минута ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

31 минута ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

57 минут ago

Браславчанка: «Важнейшая составляющая новой Военной доктрины — миролюбивость Беларуси»

Именно грамотная и выверенная политика Президента позволяет Беларуси быть и оставаться миролюбивой, открытой и дружелюбной…

1 час ago

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

17 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

23 часа ago