Categories: Главное

Восеньскі міні-футбол


Спаборніцтвы па футболе заўсёды карыстаюцца папулярнасцю ў браслаўчан. Летам, напрыклад, у турніры “Кубак Браслава” ўдзельнічалі ажно дзевяць каманд з горада і раёна. Аднак і восенню нельга расслабляцца, палічылі ў РФСК “Дрывяціч”, і вырашылі правесці спаборніцтвы сярод пераможцаў і прызёраў турніру розных гадоў.

— Для таго, каб разнастаіць футбольнае жыццё, мы арганізавалі матчы па міні-футболе. Ведаю, што падобныя мерапрыемствы дазваляюць камандам не губляць свой спартыўны запал, а пасля ўдзелу ў іх хочацца трэніравацца з падвоенай сілай. Тым больш, што наперадзе зімовы турнір “Кубак Браслава” ў студзені—лютым, — кажа метадыст РФСК “Дрывяціч” і трэнер па футболе Віталь Жук.

Турнір за званне зладжанай, самай трапнай і хуткай каманды адбыўся 6 лістапада ў спартшколе. Каманды гулялі па кругавой сістэме. У фінальным паядынку сустрэліся ўладальніца “Кубка Браслава — 2015” каманда “Дрывяціч” і зборная моладзі Браслава. У выніку іх сустрэчы “Дрывяціч” пацвердзіў званне пераможцы. Гэтай камандзе зноў дастаўся кубак і медалі за першае месца. Другое і трэцяе месцы занялі зборная моладзі Браслава і “Фініш”.

Алена Набеева.

На здымку: каманда-пераможніца.

 

 

 

admin

Recent Posts

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

45 минут ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

54 минуты ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

1 час ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 часа ago

Браславчанка: «Важнейшая составляющая новой Военной доктрины — миролюбивость Беларуси»

Именно грамотная и выверенная политика Президента позволяет Беларуси быть и оставаться миролюбивой, открытой и дружелюбной…

2 часа ago

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

18 часов ago