Восеньскі міні-футбол

Главное


8890x200Спаборніцтвы па футболе заўсёды карыстаюцца папулярнасцю ў браслаўчан. Летам, напрыклад, у турніры “Кубак Браслава” ўдзельнічалі ажно дзевяць каманд з горада і раёна. Аднак і восенню нельга расслабляцца, палічылі ў РФСК “Дрывяціч”, і вырашылі правесці спаборніцтвы сярод пераможцаў і прызёраў турніру розных гадоў.

— Для таго, каб разнастаіць футбольнае жыццё, мы арганізавалі матчы па міні-футболе. Ведаю, што падобныя мерапрыемствы дазваляюць камандам не губляць свой спартыўны запал, а пасля ўдзелу ў іх хочацца трэніравацца з падвоенай сілай. Тым больш, што наперадзе зімовы турнір “Кубак Браслава” ў студзені—лютым, — кажа метадыст РФСК “Дрывяціч” і трэнер па футболе Віталь Жук.

Турнір за званне зладжанай, самай трапнай і хуткай каманды адбыўся 6 лістапада ў спартшколе. Каманды гулялі па кругавой сістэме. У фінальным паядынку сустрэліся ўладальніца “Кубка Браслава — 2015” каманда “Дрывяціч” і зборная моладзі Браслава. У выніку іх сустрэчы “Дрывяціч” пацвердзіў званне пераможцы. Гэтай камандзе зноў дастаўся кубак і медалі за першае месца. Другое і трэцяе месцы занялі зборная моладзі Браслава і “Фініш”.

Алена Набеева.

На здымку: каманда-пераможніца.