Categories: Главное

Танцавальны дуэт Глеба і Дашы


Ім яшчэ толькі споўнілася па 6 і 7 гадоў, але яны ўжо ведаюць кошт апладысментаў гледачоў і добра разумеюць, колькі трэба працаваць, каб пачуць выклікі “Брава! Біс!”. Знаёмцеся —Дар’я Каланда і Глеб Патаповіч.

Яны пастаянныя ўдзельнікі канцэртаў, якія ладзяцца ў раёне. А іх цікавымі і прадуманымі танцамі нельга не захапіцца. Але глядач бачыць толькі прыгожы бок выступлення маленькіх артыстаў. Яму нават невядома, што за кожным іх рухам стаіць напружаная праца — тры разы на тыдзень, пасля школьных заняткаў, па паўтары гадзіны. Для таго, каб пазнаёміцца з дзецьмі бліжэй я завітала на адну з рэпетыцый.

З Глебам і Дашай займаецца вопытны харэограф, кіраўнік дзіцячага ўзорнага танцавальнага калектыву “Такт” Святлана Кажапенька.

  • Раз! Два! Тры! Чатыры! Цягнем насочкі, трымаем спіны, сачыце адзін за адным, — кантралюе яна кожны танцавальны рух. А мне тым часам тлумачыць. — Рыхтуем новы танец пад музыку з кінафільмаў “Піраты Карыбскага мора”. Заўважылі, як дзеці стараюцца? Ведаеце, паміж імі адразу ўзнікла прыцягненне, такое, якое павінна быць паміж сапраўднымі партнёрамі ў танцах. Яны адчуваюць адзін аднаго і давяраюць, што вельмі важна, напрыклад, пры выкананні танцавальных падтрымак.

Танцавальным дуэтам Глеб і Даша сталі выпадкова. Проста аднойчы бацькі прывялі іх займацца ў танцавальны калектыў пад кіраўніцтвам С. Кажапенька. Але паставілі ў пару не адразу. Аднойчы кіраўнік папрасіла іх дваіх застацца пасля заняткаў… І літаральна за некалькі месяцаў яны развучылі танец у стылі джайв і дэбюціравалі на канцэрце, прысвечаным Дню медыцынскага работніка.

Цяпер жа Глеб і Даша могуць нават зладзіць невялікі канцэрт са сваіх нумароў. Кожны танец адрозніваецца ад папярэдняга стылем, сюжэтам, напрамкам і музыкай. Для выступленняў ім падбіраюцца адмысловыя ўборы, дзе прадумваецца кожная дэталь. Пры гэтым нельга не адзначыць бацькоў, якія толькі падтрымліваюць педагога ва ўсіх задумках.

— Мы рады, што Святлана Уладзіміраўна заўважыла нашых дзяцей. Бачна, што яна знайшла падыход да іх: адносіцца, як да родных. А як дзеці паважаюць свайго педагога! — казалі яны, калі прыйшлі забіраць малых з рэпетыцыі. — Для іх кожны занятак — маленькае свята, яны спяшаюцца на яго, бо ведаюць, што тут іх чакаюць.

Няхай жа Глеб з Дашай і далей не губляюць свайго танцавальнага запалу і зацікаўленасці! Хто ведае, можа ім пакарацца самыя высокія прыступкі.

Алена Набеева.

На здымку: Глеб і Даша са сваім любімым педагогам Святланай Кажапенька.

 

 

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago